Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы (васьмярык — чацвярык — васьмярык), працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглых апсіды і бакавых рызніц. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай. Акрамя галоўнага ёсць 2 вуглавыя ўваходныя прытворы ў выглядзе далучаных да асноўнага аб'ёму гранёных прыбудоў. На плоскасных атынкаваных фасадах вылучаюцца пластычныя ліштвы аконных праёмаў з трохвугольнымі сандрыкамі.

Унутры пануе прастора сяродкрыжжа, завершанага светлавым барабанам на ветразевых скляпеннях.

Літаратура

— С. 288 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Магілёўскага раёна Катэгорыя:Галяні 1 Катэгорыя:1903 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі