(5145) Фол () — астэроід групы Кентаўраў, выяўлены 9 студзеня 1992 года Дэвідам Рабіновічам. Названы ў гонар кентаўра Фола з грэчаскай міфалогіі. Фол здзяйсняе абарот вакол Сонца за 92 года, рухаючыся па моцна эксцэнтрычнай арбіце. Меркавана першапачаткова быў аб’ектам пояса Койпера. Дыяметр Фола ацэньваецца ў 185±16 км. Даследаванні яго бачнага выпраменьвання паказалі, што паверхня мае цёмна-чырвоную афарбоўку, якая паказвае на прысутнасць вуглевадародаў. У адрозненне ад Хірона Фол не мае ніякіх прыкмет каметнай актыўнасці. Гл. таксама Спіс астэроідаў (5101—5200) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі Orbital simulation from JPL (Java) / Ephemeris

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1992 годзе Катэгорыя:Астэроіды, якія перасякаюць арбіту Сатурна Катэгорыя:Астэроіды, якія перасякаюць арбіту Урана Катэгорыя:Астэроіды, якія перасякаюць арбіту Нептуна Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км