(78) Дыяна () — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 15 сакавіка 1863 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар старажытнарымскай багіні палявання Дыяны. Назва была прапанавана дзядзькоў навукоўца В. Лютэрам (). Яшчэ ў XIX стагоддзі нямецкія астраномы перыядычна праводзілі назіранні Дыяны, вымяраючы і ўдакладняючы яе эфемерыды . У 1881 годзе рускі астраном Дзмітрый Іванавіч Дубяга стварыў тэорыю руху астэроіда. За гэту працу яму было прысвоена званне доктара астраноміі і геадэзіі Пецярбургскай акадэміі навук. У наш час неаднаразова назіраецца пакрыццё зорак Дыянай, як, напрыклад, у 1980 , 2008 і 2009 гадах. Перыяд вярчэння астэроіда быў вызначаны ў 1983 годзе, позні аналіз змены крывы бляску ў цэлым пацвердзіў гэтыя даныя . Дыяметр Дыяны быў вызначаны па выніках назіранняў, праведзеных з дапамогай касмічнай лабараторыі IRAS . Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1863 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км