(514) Арміда () — астэроід галоўнага пояса, які быў адкрыты 24 жніўня 1903 года нямецкім астраномам Максам Вольфам у абсерваторыі Гайдэльберг у Германіі і названы ў гонар Арміды — персанажа паэмы італьянскага паэта Тарквата Таса «Вызвалены Іерусалім», якая з’яўляецца галоўнай гераіняй аднайменнай оперы Жана-Батыста Люлі, а таксама абапёр Крыстафа Глюка і Джаакіна Расіні. Вывучэнне астэроіда Па выніках назіранняў, праведзеных у 1977 годзе ў абсерваторыі шведскага горада Упсала быў вызначаны перыяд вярчэння астэроіда, які склаў ледзь меней 22 гадзін, а пазней гэтыя даныя былі пацверджаны вынікамі аналізу змены крывой бляску астэроіда. У 1983 годзе была запушчана астранамічная абсерваторыя IRAS, дзякуючы якой былі атрыманы даныя, якія дазволілі вызначыць дыяметр астэроіда. 8 ліпеня 2009 года над Новай Зеландыяй і Тасманіяй назіралася пакрыццё зоркі TYC 5783-00006-1 астэроідам Арміда, дзякуючы чаму ўдалося вызначыць хуткасць руху ценю астэроіда на фоне зоркі, якая склала прыблізна 8,76 км/с. Данае пакрыццё стала 1153-м зарэгістраваным назіраннем гэтага астэроіда.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (501—600) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1903 годзе Катэгорыя:Астэроіды, адкрытыя Максам Вольфам Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км