Тэставы выпадак (ад , трасліт.: тэст кейс) — у распрацоўцы праграмнага забеспячэння — гэта набор умоў, пры якіх тэсціроўшчык будзе вызначаць, ці задавальняецца загадзя пэўнае патрабаванне. Каб вызначыць, што патрабаванне цалкам выконваецца, можа спатрэбіцца шмат варыянтаў тэсціравання. Часта варыянты тэсціравання групуюцца ў тэставыя наборы.

Тыповы фармат запісу тэставага выпадку Тэставы выпадак звычайна складаецца з адной стадыі, але часам з паслядоўнасці крокаў, каб праверыць паводзіны / функцыянальнасць, асаблівасці выкарыстання. Звычайна чаканы вынік або чаканы выхад перадусталяваны. Дадатковая інфармацыя, якая можа быць уключана ў тэставы выпадак: Унікальны ідэнтыфікатар тэставага выпадку Кароткае апісанне тэставага выпадку Стадыя тэста або парадак выканання Патрабаванні Глыбіня тэста Катэгорыя тэста Аўтар Кнопка-сцяжок для ўказання аўтаматызаваны тэст ці не

Спасылкі Куликов С. Тестирование программного обеспечения. Базовый курс. / EPAM Systems, 2015/ // Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі

Катэгорыя:Тэставанне праграмнага забеспячэння