Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на пагорку.

Гісторыя Пабудавана ў 1799 годзе ў вёсцы Камень Шляхецкі з дрэва. У 1876 годзе перавезена ў мястэчка Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмуракНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29..

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі барока. Вырашана працяглым чатырохсценным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які над пяціграннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры даху ўзведзены фігурны васьмігранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны двухсхільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер

Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр’еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Іканастас створаны ў 1867 годзе паводле праекта інжынера КадрунцаваНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ы. 97, спр. 154, арк. 17.. Два абразы XIX стагоддзя «Маці Божая Адзігітрыя».

Літаратура — С. 255 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзец (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1799 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства