Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Размешчана ў 1 км на поўначы ад пасёлка, каля шашы Нясвіж — Мір. Пабудавана ў 1808 (ці 1869) г.Описание церквей и приходов Минской епархии. Новогрудский уезд. Мн., 1879. С. 32; РДГА, ф. 799, воп. 3, спр. 805, арк. 22., абкладзена чырвонай цэглай у канцы XX ст.

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад высокім двухсхільным дахам з вальмамі над 2-граннай апсідай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор, завершаны васьміграннай шатровай званіцай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Побач з царквой пастаўлена мураваная чатырохгранная шатровая званіца, адкрытая арачнымі прасветамі і завершаная макаўкай.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзея Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі