Бра́ціна (ад «братчына» — калектыўнае частаванне) — пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам. Сярэднія памеры 5—8 л.

Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках, складчынах, братчынах і інш. Часам у камплекце з брацінай быў набор аналагічных пасудзін малых памераў (брацінак), што выкарыстоўвалі як кубкі для пітва.

На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў XVI—XVIII стагоддзях. Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў XVI—XVII стагоддзях, медныя і драўляныя — у народным побыце XVI—XIX стагоддзяў. У XIX—XX стагоддзях браціна — дэкаратыўны посуд.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Браціна на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале.

Катэгорыя:Посуд Катэгорыя:Беларускі народны побыт Катэгорыя:Руская народная культура