Лімонніца звычайная, крушынніца (Gonepteryx rhamni) — матыль сямейства бялянак.

Апісанне

Крылы (размах да 6 см) вуглаватыя. Самцы лімонна-жоўтыя, самкі зеленавата-белыя.

Арэал

Пашырана ва ўмераным поясе Еўропы, у т.л. на Беларусі. Водзіцца ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Вусені развіваюцца на . Матылі выводзяцца ў канцы лета і хутка адыходзяць на зімоўку. Лёт аднаўляецца ранняй вясною. Вусені (у красавіку — жніўні) зялёныя, з падоўжанай белай паласой па баках, кормяцца лісцем крушыны.

Значэнне і выкарыстанне

Матылі маюць дэкаратыўнае значэнне.

Літаратура

Катэгорыя:Бялянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе