Ні́клат (? — 1160) — князь бодрычаў (каля 1131—60).

Біяграфія

Узначальваў супраціўленне палабска-прыбалтыйскіх славян нямецкай (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезвігскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя адносіны з саксонцамі: у 1131 прызнаў вяршэнства Лотара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазнейшых нападаў.

У час крыжовага паходу супраць славян 1147 арганізаваў паспяховую абарону зямель бодрычаў ад уварвання войска Генрыха Льва, здзейсніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў г. Любек, разбіў крыжацкае войска каля пабудаванай ім крэпасці Добін, што вымусіла крыжакоў заключыць мір.

Загінуў у час новага паходу Генрыха Льва.

Ад Ніклата паходзіў анямечаны ў наступных пакаленнях род мекленбургскіх князёў.

Літаратура Ніклат // С. 344.

Катэгорыя:Мекленбургскі дом Катэгорыя:Князі бодрычаў Катэгорыя:Загінулі ў баі