Людвік Шпіцнагель (; псеўд. U.G.W., U.U.W.; , , Расійская імперыя — , Сноў, Навагрудскі павет, Расійская імперыя) — польскі паэт эпохі рамантызму, усходазнавец, перакладчык, мовазнавец, сябар Юльюша Славацкага.
Біяграфія
Сям’я і раннія гады
Нарадзіўся ў сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта Фердынанда Шпіцнагеля і Марыі ФерстэрSpitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand . Пачатковую адукацыю атрымаў пад апекай свайго бацькі і абраных ім выхавальнікаў. Паводле успамінаў А. Адынца, яшчэ не дасягнуў дзесяцігадовага ўзросту, Людвік ужо займаўся перакладаміCZĘŚĆ II. .
Сістэматычнае навучанне пачалося толькі ў 1818 годзе, адданы ў чацвёрты клас гімназіі пры Віленскім універсітэце.
Прафесійная адукацыя
У 1821 годзе ва ўзросце 15 гадоў стаў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. У 1823 годзе ён заснаваў невялікі студэнцкі саюз, члены якога былі «найбольш адукаваныя, асабліва ў матэматыцы», званы «Шпіцнагелеўскі саюз», Polskie związki młodzieży (1804—1831), Warszawa 1963, s. 491.. Таксама падчас навучання Л. Шпіцнагель далучыўся да руху філарэтаў, у 1822—1823 гадах быў актыўным удзельнікам літаратурнага клуба «Касталія», заснаванага Янам Чачотам, куды яго прыахвоцілі Антон Адынец і Аляксандр Ходзька.
Універсітэт Шпіцнагель не скончыў, прыпыніўшы навучанне ў 1824 годзе. Хутчэй за ўсё, прычынай гэтаму стала жаданне бацькі Людвіка прыпыніць яго ўдзел у філарэцкім руху, і рашэнне адправіць сына працягваць адукацыю ў Санкт-Пецярбургу.
Пасля заканчэння ў 1826 годзе ў Санкт-Пецярбургу, дзе вучыўся ў французскага арыенталіста , быў намінаваны на пасаду ў расійскім ў АлександрыяКнига Любви и Смерти .
Апошнія месяцы і смерць
Перад ад’ездам на месца службы ў студзені 1827 года вярнуўся ў Вільню, каб развітацца з сям’ёй і сябрамі, сустрэўся тут у тым ліку з Ю. Славацкім, які прысвяціў Людвіку верш у элегічным настрою («Да Людвіка Шпіцнагеля», 1827). А. Адынцу накіраваў ліст, паабяцаўшы прыехаць у Варшаву.
У лютым таго ж года неспадзявана завітаў у маёнтак Рдултоўскіх у Снове, дзе раптоўна скончыў жыццё самагубствамSamobójstwo w literaturze romantycznej , стрэліўшы сабе ў сэрца. Месца яго пахавання невядома.
Якія былі прычыны для самагубства, цяжка вырашыць. Антон Адынец бачыў іх у «разгарачаным уяўленні» і безразважнай адвазе. Людвік меў схільнасць да подзвігаў, рабіў незлічоныя праверкі фізічнай трываласці (напрыклад, падчас ён «хацеў выпрабаваць сябе» і ледзь не паплаціўся за гэта жыццём), пры гэтым несумяшчальнасць рэальнасці і мары вызывала ў яго «агіду да жыцця».
Аляксандр Ходзька, а за ім і іншыя філаматы ў ліставанні з ссылкі называлі прычынай самагубства непадзеленае каханне да Анэлі Рдултоўскай, сястры Канстанціна Рдултоўскага, у якім Людвік нібы адкрыўся перад паездкай на Усход, але неўзаемна. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём.
ў ліставанні з А. Адынцом схілялася да раўнаважнага ўплыву на Людвіка непадзеленага кахання і хваробы, пазней званай перыядычны псіхоз ў стадыі меланхоліі. Згадваліся неаднаразовыя спробы самазагубстваў, якія нібыта прадухіляліся сябрамі.
у сваім эсэ «Таямніца Людвіка Шпіцнагеля» высунуў тэорыю, што самазабойства ў Снове было сфабрыкавана з мэтай прыхаваць сапраўднае заданне, якое атрымаў Шпіцнагель у расійскай дыпламатычнай службе. Разам з , усходазнаўцам і калегам з Вільні, ён мог быць тайным агентам у падтрымцы грэчаскага паўстання супраць Асманскай імперыіUmrzeć z miłości, czyli ostatnie westchnienie rozumu . Але праўдападобнасць гэтай гіпотэзы вельмі малая.
Навуковая дзейнасць
Фердынанд Шпіцнагель быў буйным спецыялістам у галіне ўсходніх моў, таму не выглядае незвычайным той факт, што Людвік зацікавіўся вывучэннем арабскай мовы і ўсходазнаўствам. На глебе цікавасці да Усходу Людвік зблізіўся з Канстанцінам Рдултоўскім, аўтарам першага ў Еўропе даследавання творчасці Шата Руставелі.
Акрамя выбітных мовазнаўчых здольнасцей меў вялікую цікавасць да батанікі і іншых прыродазнаўчых навук.
Людвік Шпіцнагель быў прапагандыстам усходазнаўста. Шпіцнагель ведаў шаснаццаць моў: грэчаскую, лацінскую, рускую, французскую, італьянскую, нямецкую, англійскую, іспанскую, літоўскую, венгерскую, арабскую, фарсі, турэцкую, іўрыт, арамейскую і халдзейскую і пачаў сваю кар’еру дыпламата.
У час знаходжання ў Пецярбургу, верагодна, у 1825 годзе «без выгоды» навучаў ўсходнім мовам Адама МіцкевічаЛіст А. Міцкевіча да І. Лялевеля ад 7.1.1827.
Карыстаўся прызнаннем філаматаў, між іншым, Кіпрыян Дашкевіч прысылаў «нашаму ўсходазнаўцу» ўсходнія дробязі для вопісу.
Літаратурная дзейнасць
З 1820 года вядомы яго вершы, якія ён у асноўным публікаваў у «Тыгодніку віленскім»Dumania nocne Ateńczyka w czasie, gdy Filip zagarnął Ateny, T. 10: 1820. Верагодна, што ў той самы час паўстала паэма ў 12 песнях, прысвечаная вызваленню Вены, спрыяльна адзначаная Лявонам Бароўскім. Ад гэтай паэмы захаваўся толькі ўрывак з песні першай«Tyg. Wil.» T. 10: 1820.
Падчас навучання ва ўніверсітэце Л. Шпіцнагель апублікаваў наступныя творы: Wiersz o poezji dydaktycznej«Тыгодніку віленскім» T. 3: 1822, Mieczysław III. Legenda«Dzieje Dobroczynności Krajowej i Zagranicznej» T. 2: 1823 і Zemsta. Powieść«Dziennik Wileński» T. 1: 1824, два апошніх творы былі натхнёныя «Poezjami» Адама Міцкевіча. Яшчэ адзін з апублікаваных твораў прысвячаўся Канстанціну Рдултоўскаму, гэта быў «Do Konstantego Rdułtowskiego, zamierzając z nim podróż na Wschód»«Dziennik Wileński» S. 2. T. 2: 1824. Апошні твор паўстаў, верагодна, падчас наведвання Людвікам маёнтку Рдултоўскіх у Снове у ліпені 1824, калі ён закахаўся ў сястру Канстанціна Анэлю.
Падчас вучобы сярод іншага перакладаў з арабскай на польскую мову частку «Ламіят аль-араб» і з персідскай на французскую мову фрагмент паэмы «Іскандэр-намэ» Нізамі ГянджэвіВыданне «Expédition d’Alexandre le Grand contre les Russes; extrait de l’Alexandréide», Pet. 1828. Дапоўнена Библиография. Русская литература // «Московский телеграф», том 36 (1831). — С. 516—519..
Уплыў на культуру
Сяброўства з Юльюшам Славацкім Ludwiku! jak dwie gwiazdy podobne na niebie, Wiecznie nie znana siła oddala od siebie, Tak i my na tej świata rozległej przestrzeni, Choć myślą, sercem blizcy — losem rozłączeni. Ю. Славацкі. Урывак з верша «Да Людвіка Шпіцнагеля». Людвік быў блізкім сябрам Юльюша Славацкага. У сваім «Дзённіку» Славацкі так адзначыў смерць Шпіцнагеля:
Пасля таго я магу напісаць пра жыццё гэтага маладога чалавека. Гэта была выдатная кветка, якая не дала плоду…
Людвік быў героем ці адрасатам некалькі твораў Славацкага: паэм «Бянёўскі» і «», верша «Да Людвіка Шпіцнагеля» і драмы «».
П’еса «Крык рабіны»
Гісторыя кахання Людвіка да Анэлі Рдултоўскай стала асновай для п’есы «Крык рабіны» . Яна была пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданняміKrzyk jarzębiny. Opowieść dramtyczna, etc. Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылковаElwira Korcz зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра (1949, ВаршаваKrzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949) яго ролю выконваў , у пастаноўцы (1949, ПознаньKrzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949) — Здзіслаў Салабурскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, КракаўKrzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949) — Казімеж Віткевіч, у пастаноўцы (1969, Тэатр польскага радыёWacław Kubacki. Krzyk jarzębiny ) — Анджэй Навакоўскі і .
Крыніцы
Літаратура
Wacław Derejczyk: Ludwik Spitznagel. Przyjaciel Juliusza Słowackiego. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe Semper, 1994, s. 85. ISBN 83-85810-34-X. Stanisław Burkot: Uwikłani w Historię. Szkice o literaturze, autorach i utworach z XIX i XX wieku. Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Pedagogicznej Kraków, 2008, s. 36-57. ISBN 978-86-7271-496-1. Nowy Korbut, IX; — Janowski, Słown. bio-bibliogr. Uniw. Wil. Literatura Pol. Enc., II; — Bazylow L., Polacy w Petersburgu, Wr. 1984 Bobolewski C., Ze spuścizny rękopiśmiennej L. W. Spitznagla, w: Księga pamiątkowa Koła Polonistów Słuchaczy USB w Wilnie 1922—1932, Wil. 1932 Burkot S., Tajemnice Ludwika Spitznagla, w: Prace ofiarowane Henrykowi Markiewiczowi…, Kr. 1984 Černobaev V., Ludvik Špicnagel, «Slavia» R. 14: 1935/36 z. 1-2 s. 97-148 Derejczyk W., Ludwik Spitznagel, przyjaciel Juliusza Słowackiego, Uzup. R. Leszczyński, W. 1994 (bibliogr., wykaz źródeł) Kamiński A., Polskie związki młodzieży, W. 1963; Reychman J., Orientalistyka polska w dobie Mickiewiczowskiej, «Przegl. Orientalistyczny» R. 3: 1954 nr 3 tenże, Podróżnicy polscy na Bliskim Wschodzie w XIX w., W. 1972 tenże, Z dziejów literatury perskiej w Polsce. Ludwik Spitznagel jako tłumacz Nizamiego, w: Wschód w literaturze polskiej, Wr. 1970 Rymkiewicz J. M., Do Snowia i dalej…, Kr. 1994 Hertz, Zbiór poetów pol., Ks. 2 Korespondencja Juliusza Słowackiego, Oprac. E. Sawrymowicz, Wr. 1962-3 I—II Listy z zesłania (Arch. Filomatów), Oprac. Z. Sudolski, W. 1997-9 I, III Mickiewicz A., Listy, W. 1955 XIV cz. 1; Odyniec A. E., Listy z podróży, W. 1961 I—II 259 tenże, Wspomnienia z przeszłości opowiadane Deotymie, W. 1884 s. 72, 103, 168, 459 W kręgu bliskich poety. Listy rodziny Juliusza Słowackiego, Oprac. S. Makowski, Z. Sudolski, W. 1960 B. Narod.: sygn. II 7861, Janowski L., Notatki biobibliogr. dot. ludzi z kresów, XI
Спасылкі
Ludwik Ferdynand Spitznagel w internetowym Polskim Słowniku Biograficznym Верш «Garść snowskiej ziemi», чытае
Катэгорыя:Памерлі ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Усходазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты