18-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана 22 снежня 1917 года ў Францыі на базе групы армій Войрша. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.

Гісторыя баявых дзеянняў

18 армія была адной з трох армій (разам з 17-й і 19-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы армій кронпрынца.

Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года

І баварскі корпус (Генерал ад артылерыі Максімільян Рытэр фон Хён) Рэзервовы XXVІ корпус (Генерал-лейтэнант Оскар фон Ватэр) Рэзервовы XVIIІ корпус (Генерал-лейтэнант Людвіг Зігер) XІV корпус (Генерал-лейтэнант Фрыдрых фон Гантард)

Камандуючыя

18-я армія увесь свой час існавання была пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі Оскара фон Гуцьера.

Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1918 годзе

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне