Анэля Рдултоўская, у шлюбе Солтан — прадстаўніца шляхецкага роду Рдултоўскіх, буйных землеўласнікаў Мінскай губерні (Расійская імперыя), дачка Казіміра, сястра Канстанціна і Яўстаха Рдултоўскіх.

Паходжанне і сям’я Належала да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Яе дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі).

Анэля нарадзілася ў сям’і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым.

Анэля мела таксама братоў Канстанціна Тадэвуша (1804—1869) і Яўстаха (1824—1902) і сястру — Анэлю і Лаўру. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.

Анэля Рдултоўская выйшла замуж за Адама Льва Солтана (1825—1901), сына Адама Леана Солтана (1792—1863), уласніка буйнога маёнтка Церабяжоў (7207 дзесяцін) у Пінскім павеце Мінскай губерні (Расійская імперыя). У шлюбе сям’я дзяцей не мела.

У 1856 г. Адам Леў Солтан прадаў маёнтак Церабяжоў суседу — двараніну Цэзарыю Антонію Алешу (1820—1892).

Адам Леў Солтан прыняў удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) і пасля падаўлення паўстання быў вымушаны эміграваць за мяжу — у ДрэздэнOrman-Michta, E. Sołtan Adam Lew / E. Orman-Michta // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 2001. — T. XL. — S. 346.

Сувязі з Людвікам Шпіцнагелем

Па адной з версій, непадзеленае каханне Людвіка да Анэлі стала прычынай яго самазабойства ў 1827 годзеSpitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand CZĘŚĆ II. . Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём.

У культуры

Анэлі прысвечаны вершы Л. Шпіцнагеля, гісторыя іх зносін стала матывам п’есы «Крык рабіны» .

П’еса «Крык рабіны»

П’еса была ўпершыню пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданняміKrzyk jarzębiny. Opowieść dramtyczna, etc. Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылковаElwira Korcz зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.

У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра (1949, ВаршаваKrzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949) яе ролю выконвала , у пастаноўцы (1949, ПознаньKrzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949) — Марыя Уршуноўна, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, КракаўKrzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949) — Марыя Багурская, у пастаноўцы (1969, Тэатр польскага радыёWacław Kubacki. Krzyk jarzębiny ) — Цаліна Менцнер.

Крыніцы

Літаратура

Orman-Michta, E. Sołtan Adam Lew / E. Orman-Michta // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 2001. — T. XL. — S. 346.

Спасылкі Верш «Garść snowskiej ziemi», прысвечаны Анэлі, чытае

Анэля