Георгій Паўлавіч Гурыновіч (, Барысаў, Мінская вобласць — ) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1959 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, з 1965 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, у 1992—1994 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1963 года вёў выкладчыцкую працу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1992—1994 гадах галоўны рэдактар "Часопіса прыкладной спектраскапіі".
Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапрацэсаў у шматамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэнні светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за цыкл работ «Фатоніка біялагічна важных пігментаў і іх аналагаў».
Навуковыя працы Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Мн.: Наука и техника, 1968 (разам А. Сеўчанкам, К. Салаўёвым). Квантовая эффективность элементарных стадий фотохимических реакций хлорофилла // Молекулярная фотоника. — Л., 1970. Первичные физические процессы фотосинтеза (разам з А. П. Лосевым, Э. І. Зенькевічам) // Хлорофилл. — Мн., 1974. Радиофотолюминесцентный дозиметр с миниатюрными детекторами (у суаўтарстве) // Изв. АН СССР. Сер. физич. 1977. Т.41, № 7. Промежуточные продукты реакции посстановления порфиринов и их строение (разам з А. М. Шульгой і Г. М. Сіняковым) // Биофизика. 1978. Т. 23. № 1.
Літаратура
Академик Георгий Павлович Гуринович: (К 70-летию со дня рождения). — Минск: ИМАФ НАН Беларуси, 2003.
Спасылкі Георгій Паўлавіч Гурыновіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР