Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў (нар., в. Халопенічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі біёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1991), доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992).
Біяграфія Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1959). У 1960—1962 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1966 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1977—1978 гг. вучоны сакратар Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1978 г. намеснік дырэктара па навковай рабоце гэтага інстытута, адначасова з 1985 г. загадчык лабараторыі. У 1997—2009 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Член Беларускага батанічнага таварыстваСтаронка Таварыства. Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Правёў даследаванні ў галіне саставу, структуры і функцыянальнай актыўнасці ўнутрыклетачных арганел, біясінтэтычных сістэм расліннай клеткі. Вызначыў спецыфічнасць пластыд пры поліплаідызацыі клетачнага ядра, прапанаваў гіпотэзу фізіёлага-біяхімічнага ўзаемадзеяння ядзер і пластыд пры дыферэнцыяцыі тканкі і ў антагенезе расліны. Паказаў віда- і сортаспецыфічнасць бялкоў бульбы і асобных ферментных сістэм трыцікале. Правёў біяхімічнае вывучэнне трансгенных раслін. Унёс уклад у вывучэнне і вызначэнне шляхоў выкарыстання запасных і біялагічна актыўных рэчываў раслін у харчовай прамысловасці, укараненне распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанні, 12 патэнтаў.
Навуковыя працы Пластиды и клеточные ядра высших растений (биохимические аспекты). Мн.: Наука и техника, 1982. Клеточные ядра высших растений: состав, структура, функции. Мн.: Наука и техника, 1992. Characterization of the Nuclear Matrix in Inactive and Actively Functioning Cells of Winter Rye // Soviet Plant Physiology. 1993. Vol.40, № 1. Последствия радиоактивного загрязнения почв аварийными выбросами ЧАЭС для сельскохозяйственных растений // One Decade after Chernobyl: Summing up the Consequences of the Accident. Austria Center. Vienna, 1996.
Узнагароды і званні Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2008). Ордэн Пашаны (27 лютага 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2020 г. № 82 «Аб узнагароджанні».
Літаратура
Спасылкі Акадэмікі: Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Беларусь у асобах і падзеях: Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі