Мікала́й Фё́даравіч Дамашке́віч () — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам у Жыткавіцкім СМУ меліярацыі Гомельскай вобласці, працаваў галоўным механікам ПМК-86 трэста «Мазырсельбуд». Затым перайшоў на камсамольскую працу. Займаў шэраг кіроўных пасадаў у органах дзяржаўнай улады.
Быў начальнікам Службы кантролю прэзідэнта Беларусі, старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (1995—1998)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1996 г. № 517 «Аб прызначэнні М. Ф. Дамашкевіча Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1998 г. № 574 «Аб прызначэнні М. Ф. Дамашкевіча старшынёй Мінскага аблвыканкама».
З 2 снежня 1998 года прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама. 7 чэрвеня 2007 года вызвалены ад пасадыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. № 258 «Аб вызваленні М. Ф. Дамашкевіча ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама».
11 студзеня 2008 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта БеларусіУказ Президента Республики Беларусь от 10 января 2008 г. № 15 «О Н. Ф. Домашкевиче». 4 снежня 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады кіраўніка спраў прэзідэнта ў сувязі з пераводам на іншую працуУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 589 «Аб вызваленні М. Ф. Дамашкевіча ад пасады Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
30 верасня 2010 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, 15 верасня 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000 года).
Узнагароды Ордэн Айчыны III ступені Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2000 г. № 2 "Аб узнагароджанні М. Ф. Дамашкевіча медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» Чатыры падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці