Шацьендранат Бо́зе, ці Бос (Bose; 1.1.1894, г. Калькута, Індыя — 4.2.1974) — індыйскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай статыстыкі.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1958 года. Закончыў Калькуцкі ўніверсітэт (1915). Працаваў у Парыжы ў М. Складоўскай-Кюры (1924—25), прафесар Дакскага (1926—56), Калькуцкага (1945—56) універсітэтаў.

Навуковая работа Разам з А. Эйнштэйнам стварыў статыстыку Бозе—Эйнштэйна (1924), вывеў закон Планка для цеплавога выпрамянення абсалютна чорнага цела.

Літаратура Бозе // С. 205.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізікі Індыі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук