Церахо́ўка (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 20 км ад Слаўгарада. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Насельніцтва 105 чалавек у 55 дварах. Побач з вёскай пачынаецца рака Пацэя.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 .
Назва
Назва паселішча паходзіць ад імя Церах. Паводле падання, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю з вёскай.
Гісторыя
У 1884 у Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1912 існавала аднакласная царкоўна-прыходская школа. У 1926 — 825 жыхароў. У 1961 у складзе Гайшынскага сельсавета.
Насельніцтва 2010 год — 108 чалавек 2007 год — 61 двор, 124 чалавекіС. 174 1999 год — 154 чалавекі 1926 год — 825 чалавек
Выбітныя асобы
Іван Мікалаевіч Ламачэнка — расійскі хірург і вкладчык, доктар медыцынскіх навукЛамачэнка Іван Мікалаевіч Ломаченко Иван Николаевич
Спасылкі
Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна