Ва́ськавічы. Сустракаецца таксама варыянт Ва́ськевічы, Ва́скувічы, Васькаўка. ж. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Геаграфія За 0,7 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца Васькавіцкае радовішча даламітаў. Чатыры адорвені верхнедэвонскага ўзросту залягаюць у тоўшчы адкладаў сожскага зледзянення. Ва ўскрышы супескі, пяскі.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1555 годзе як сяло ў Прапойскай воласці. Назва паходзіць ад слова «воск». З канца XVIII стагоддзя належала Галіцыным і Алучынаўскаму і з'яўлялася цэнтрам бортніцтва.
Насельніцтва 2011 год — 188 чалавек 2010 год — 179 чалавек 1999 год — 221 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы працуе фельчарска-акушэрскі пункт і крама.
Славутасці Гарадзішча Курганны могільнік радзімічаў (X—XI стагоддзе) Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1943 годзе
Зноскі
Спасылкі
Наперад у мінулае Воінскае пахаванне
Катэгорыя:Васькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна