Ра́дбарт (Radbart, старасканд. Ráðbarðr) — у Песні пра Хюндлу названы кіраўніком Гардарыкі прыблізна канца сёмага стагоддзя, якую прынята ў той час лакалізоўваць у рэгіёне ПрыладажжаШарымов А. Из допетровской истории Озерного края: VI. Жизнь варягов-русов; «эпоха Рюрика» и начало Древней Руси.. Таксама згадваецца ва Урыўках Саг пра старажытных конунгаўFragment of a Saga about Certain Early Kings in Denmark and Sweden. , фрагментарным ісландскім тэксце, меркаванай першакрыніцы цяпер згубленай Сагі пра Ск’ёльдунгаў і ў Саксона Граматыка ў «Дзеяннях данаў».

Паводле сярэдневяковых скандынаўскіх крыніц Радбард — сын Скіры, конунга Русі (Скіра — сын Інгвара, конунга свеяў, які загінуў каля вострава Саарэмаа па дарозе на Русь). Дачка конунга Івара Шырокія Абдымкі — Аўд Багатая выйшла замуж за Радбарта без згоды свайго бацькі, які падпарадкоўваючы сабе новыя землі, забіў яе мужа Хрорыка Кідальніка Пярсцёнкаў. Аўд Багатая з малалетнім сынам Харальдам (ад Хрорыка) бегла ў Гардарыкі, дзе і выйшла замуж за Радбарда. Івар, жадаючы пакараць дачку, пайшоў вайной супраць Радбарда, але загінуў па дарозе каля Карэльскага перашыйка.

Сын Радбарта, конунг Рандвер, падтрымаў свайго брата ад адной маці Харальда Баязуба ў спробе стаць каралём ДанііБегунов Ю. К. Норманны и восточные славяне. VIII — середина IX вв..

Традыцыйна лічыцца, што нашчадкам Радбарда быў легендарны конунг Рагнар Лодбрак — сын Сігурда Пярсцёнка, унук Рандвера, праўнук Радбарда.

Літаратура Ben Waggoner, The Sagas of Ragnar Lodbrok. The Troth, 2009. ISBN 978-0-578-02138-6

Катэгорыя:Інглінгі Катэгорыя:Конунгі Гардарыкі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя Катэгорыя:Старажытнаскандынаўскія конунгі