Бішафі́т — мінерал класа галагенідаў, 6-водны хларыд магнію MgCl•6HO. Часам змяшчае да 1 % брому, дамешкі кальцыю і серыІнфармацыя на сайце КаталогМинералов.RU. Упершыню апісаны ў 1877 годзе. Названы ў гонар нямецкага геолага і хіміка К. Г. Бішафа ().
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі прызматычныя, ігольчатыя. Колер ад празрыстага да белага. Цвёрдасць 1—2 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 1,591—1,604 г/см³. Раствараецца ў вадзе, спірце, мае горкі смак.
Другарадны мінерал пакладаў карналіту і галіту. Радовішчы ў Расіі, Германіі, Казахстане.
Выкарыстанне Бішафіт з'яўляецца сыравінай на магній і яго злучэнні. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне, вытворчасці магнезільнага цэменту і інш. Насычэнне драўніны бішафітам надае ёй дадатковую трываласць.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце Кристаллов.net Інфармацыя на сайце КаталогМинералов.RU Bischofite // Mineralogy Database Mindat.org
Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Галагеніды (мінералы)