МіГ-29 () (НАТА — Fulcrum) — шматмэтавы савецкі знішчальнік чацвёртага пакалення. Быў асноўным шматмэтавым знішчальнікам краін Варшаўскага дагавору і СССР на працягу 80-х гг. XX ст. Цяпер знаходзіцца на ўзбраенні многіх краін свету, у тым ліку і Беларусі.
Гісторыя Першыя напрацоўкі па праекце лёгкага франтавога знішчальніка новага пакалення былі пачаты ў СССР у канцы 60-х гадоў XX стагоддзя. У 1969 годзе быў аб'яўлены конкурс на распрацоўку такога самалёта. У ім узялі ўдзел канструктарскія бюро Сухога і Якаўлева, таксама Мікаяна і Гурэвіча. Пераможцам было прызнана ДКБ «МіГ». Першы палёт прататыпа быў ажыццёўлены 6 кастрычніка 1977, а серыйная вытворчасць пачалася ў 1982 годзе на базе маскоўскага заводу № 30 («Сцяг працы»).
У жніўні 1983 першыя серыйныя МіГ-29 пачалі паступаць у ВПС СССР. З пачатку 1985 першыя два авіяпалка на МіГ-29 дасягнулі аператыўнай гатоўнасці. У 1988 МіГ-29 быў упершыню прадстаўлены на міжнародным авіясалоне ў Фарнборо. Гэты тып знішчальнікаў актыўна пастаўляўся на экспарт у мноства краін. Было распрацавана і выпушчана мноства розных мадыфікацый, уключаючы палубныя знішчальнікі МіГ-29К. Усяго да 1991 было выраблена каля 800 МіГ-29.
Мадыфікацыі МіГ-29 (выраб 9-12) — франтавы знішчальнік, першая серыйная мадыфікацыя МіГ-29. МіГ-29 (9-12А) — экспартная мадыфікацыя 9-12, пастаўляліся ў краіны Варшаўскага дагавору і ў іншыя краіны, у экспартную мадэль ўнесены змены ў РЛПК-29. МіГ-29 (9-13) — франтавы знішчальнік. Адрозніваецца ад мадыфікацыі 9-12 наяўнасцю ўбудаванай станцыі РЭБ «Гардэнія», магчымасцю падвескі двух падкрылавых ППБ і ў павялічанай масе баявой нагрузкі. МіГ-29С (9-13С) — далейшае развіццё мадыфікацыі 9-13, у наменклатуру ўзбраення ўключана ракета Р-77 (РВВ-АЕ), у РЛС з'явіўся рэжым адначасовай атакі двух паветраных цэляў. МіГ-29СД — шматмэтавы знішчальнік. МіГ-29СМ МіГ-29СМТ (9-17) — аднамесны, мадэрнізаваны варыянт знішчальніка МіГ-29СМ. МіГ-29К (9-31, 9-41) — палубны знішчальнік. МіГ-29КУБ (9-47) — палубны вучэбна-баявы знішчальнік. МіГ-29КВП — эксперыментальны самалёт. МіГ-29УБ — вучэбна-баявы знішчальнік, не мае РЛС. МіГ-29УБТ (9-52) — канструкцыя блізкая да МіГ-29СМТ, але ўсё ж ёсць мадыфікацыі вучэбна-баявога самалёта МіГ-29УБ. МіГ-29М (9-15) — шматмэтавы знішчальнік, у параўнанні з раннімі мадыфікацыямі МіГ-29 у канструкцыю і склад БРЭО унесены значныя змены, пашырана наменклатура ўзбраення. МіГ-29М2 — двухмесны шматмэтавы знішчальнік МіГ-29ОВТ — знішчальнік са зменным вектарам цягі, створаны на базе знішчальніка МіГ-29М. МіГ-35 — глыбокая мадэрнізацыя МіГ-29М (МіГ-33). МіГ-29МУ1 — украінская мадэрнізацыя МіГ-29. На 20% павялічаны далёкасць выяўлення паветраных цэляў (да 100 км у пярэдняй паўсферы і да 45 км - у задняй). Яго ўдасканаленыя ракеты Р-27ЕР1 і Р-27ЕТ1, якія выпускаюцца Украінскай Дзяржаўнай кампаніяй «Арцём», маюць далёкасць пуску да 95 км. У блізкім манеўраным баі ён зможа паражаць цэлі ракетамі новага пакалення «Грань».
Краіны-аператары
Сучасныя аператары і колькасць самалётаў Азербайджан Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана — 13 МіГ-29 (МіГ-29 і МіГ-29УБ) станам на студзень 2015World Air Forces 2015 pg. 11 . Авіябаза Насосна, Сумгаіт Алжыр Ваенна-паветраныя сілы Алжыра — 32 МіГ-29 (МіГ-29С і МіГ-29УБ) станам на студзень 2015 Аэрапорт Тындуф, правінцыя Тындуф 113-я знішчальная эскадрылля Бангладэш — 6 Беларусь — 41 Балгарыя — 18 Эрытрэя — 7 Емен — 18 Індыя — 67 Іран — 35 Казахстан — Паўночная Карэя — 31 Куба — 4 Малайзія — 10 Манголія — 5 М’янма — 10 Перу — 17 Польшча — 32 Расія — 230 Сербія — 3 Сірыя — 19 Славакія — 12 Судан — 12 ЗША — 22. Выкарыстоўваюцца для імітацыі патэнцыйнага праціўніка.http://topwar.ru/24660-sovetskie-istrebiteli-v-vvs-ssha-chast-5.html Туркменістан — 24 Узбекістан — 30 Украіна — 120 Шры-Ланка — 5
Колішнія Ізраіль Ірак Малдова Чэхаславакія Чэхія ГДР Германія Румынія Сербія і Чарнагорыя Венгрыя Югаславія
Недахопы Яшчэ ў 2009 годзе Міністэрства абароны Расіі прызнала, што каля 200 з 300 знішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Расіі - не могуць падняцца ў паветра з-за карозіі хваставога апярэння. Пазней камісія ВПС устанавіла, што карозія хваставога апярэння ўразіла не менш за 80% усіх МіГ-29.Lenta.ru: Восемьдесят процентов российских МиГ-29 поразила коррозия хвостового оперения
Катастрофы 6 вер 2012 г. МіГ-29 разбіўся пад Чытою. 27 ліпеня 2014 МіГ-29 разбіўся ля Астрахані. 7 жніўня 2014 г. МіГ-29 быў збіты з дапамогай меркавана расійскіх ЗРК ля Енакіева. 17 жніўні 2014 МіГ-29 быў збіты ў Луганскай вобласці ў ходзе АТА пры вяртанні з баявога вылету. Пілот паспяхова катапультаваўся і быў дастаўлены ў тыл. 11 лістапада 2014 МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА разбіўся ў Брэсцкай вобласці Беларусі. 3 ліпеня 2015 - МіГ-29 расійскіх ВПС разбіўся падчас трэніравальнага палёту ў раёне станіцы Кушчаўская (Краснадарскі край). Пілоту, які кіраваў самалётам, удалося паспяхова катапультавацца. Паводле папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт адбыўся з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёта«МиГ-29 упал возле станицы Кущевская на Кубани.» www.interfax.ru, 3.07.2015..
Знішчальнікі для параўнання General Dynamics F-16 Fighting Falcon Dassault Mirage 2000 McDonnell Douglas F/A-18 Hornet AIDC F-CK-1 Eurofighter Typhoon Dassault Rafale Saab JAS 39 Gripen
Гл. таксама Знішчальнік Су-35 Знішчальнік МіГ-19 Франтавы знішчальнік МіГ-21 Бамбардзіроўшчык Ту-160
Літаратура Суветны рэестр вайсковых самалётаў, Студзень 2011.(англ.)«World Military Aircraft Inventory». 2011 Aerospace: Aviation Week and Space Technology, January 2011.
Спасылкі Flight International «Круті віражі МіГ-29» — В. Бадрак, С. Згурець «Дзеркало тижня» № 9, 11 березня 2006 Аналіз результатів продовження експлуатації парка літаків типу МіГ-29 за технічним станом Розрахунок залишкової міцності стикових накладок кілів літака типу МІГ-29, уражених корозією
Катэгорыя:Знішчальнікі Катэгорыя:Самалёты МіГа