Каркава́ду ( — «гарбаты») — гара на тэрыторыі горада Рыа-дэ-Жанэйра.

Геаграфія

thumb|300пкс|Краявід Рыа-дэ-Жанэйра з вяршыні Каркаваду: злева гара Цукровая галава і раён Батафогу, у цэнтры — пляж Капакабана

Гранітны пік вышынёй 710 метраў, размешчаны ў лесе Тыжука, у нацыянальным парку, у межах горада. Гара Каркаваду ляжыць на захад ад цэнтра Рыа-дэ-Жанэйра і бачная з вялікай адлегласці з амаль усіх раёнаў горада. Гара з'яўляецца сусветна вядомай каштоўнасцю дзякуючы статуі Ісуса Хрыста вышынёй 38 метраў, якая стаіць на яе вяршыні. Статуя таксама вядомая як «Хрыстос Збаўца» або «Ісус на Каркаваду».

З вяршыні гары адкрываецца цудоўная панарама розных раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра: гара Цукровая галава, возера Радрыгу-ды-Фрэйташ, пляжы Капакабана, Іпанема і Леблон, стадыён Маракана.

Наведванне left|thumb|Цягнік

Да вяршыні і статуі можна дабрацца вузкай аўтамабільнай дарогай або на цягніку па зубчастай чыгунцы «Каркаваду», даўжыня якой складае 3,8 кіламетраў, якая была адчынена ў 1884 годзеАфіцыйная старонка чыгункі «Каркаваду» і адрэстаўравана ў 1980 годзе. Чыгунка выкарыстоўвае адначасова тры электрычныя цягнікі з двух вагонаў кожны, агульнай умяшчальнасцю 540 пасажыраў у гадзіну. Уздым у гару на цягніку займае каля 20 хвілін і адбываецца кожныя 20 хвілін. З-за абмежаванай пасажыраўмяшчальнасці, чакання месца на станцыі можа заняць некалькі гадзін. Ад канчатковай станцыі цягніку і дарогі да назіральнай пляцоўцы ля падножжа статуі можна дабрацца па лесвіцы ў 223 прыступкі, ліфтамі і эскалатарамі. Гэта адзін з самых папулярных турыстычных маршрутаў у Рыа-дэ-Жанэйра на працягу ўсяго года.

Спасылкі

Катэгорыя:Геаграфія Бразіліі Катэгорыя:Вяршыні вышынёй да 1000 метраў Катэгорыя:Горы Бразіліі Катэгорыя:Рыа-дэ-Жанэйра