Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф (; , — , ) — нямецкі анатам, фізіёлаг, эмбрыёлаг. Доктар філасофіі (1829). Доктар медыцыны (1832). Прафесар (1836). Член-карэспандэнт, замежны член Пецярбургскай АН (1846).

Біяграфія Нарадзіўся 28 кастрычніка 1807 г. у Гановеры. Адукацыю атрымаў ў Бонскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. З 1832 года асістэнт пры ўніверсітэцкай клініцы ў Берліне. З 1836 года прафесар анатоміі і фізіялогіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. З 1844 па 1855 год прафесар Гісэнскага ўніверсітэта. З 1855 па 1878 год у Мюнхенскім універсітэце, пасля чаго выйшаў у адстаўку. Памёр 5 снежня 1882 г. у Мюнхене.

Навуковая дзейнасць Т. Л. Бішаф займаўся даследаваннямі стадый развіцця зародка млекакормячых, параўнальным вывучэннем мозга чалавека і малпаў. У сваёй дысертацыі «Commentatio de novis quibusdam experimentis doctrinam de respiratione institutis» упершыню даказаў наяўнасць у крыві жывёл кіслароду і свабоднай вуглекіслаты. Пры непасрэдным удзеле Бішафа ў Гісэнскім універсітэце былі створаны Фізіялагічны інстытут і анатамічны тэатр. У 1838 годзе апісаў працэс драблення яйцаклеткі.

Літаратура

Спасылкі Бишоф Теодор Людвиг Вильгельм // Сайт РАН Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. Прокопьев Н. Я. Выдающиеся анатомы и их вклад в мировую науку. Часть 1. // Педагогика высшей школы. — 2015. — № 2. — С. 1-7. Theodor Ludwig Wilhelm Bischoff (1807—1882) // Hermann von Helmholtz-Zentrum für Kulturtechnik, Humboldt-Universität zu Berlin

Катэгорыя:Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Анатамы Германіі Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі Катэгорыя:Эмбрыёлагі Германіі