Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, якая набыла масавы характар пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. Перабудовы характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў, выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.
З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтыя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.
Таксама для сучаснага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства.
Спіс аб'ектаў Сярод адрэстаўраваных Беларускім экзархатам цэркваў, касцёлаў, сабораў ды кляштараў былі наступныя: ХрамНаселены пунктДата стварэнняСтатусАпісанне змяненняўДата перабудовыІлюстрацыядапасляСвята-Міхайлаўская царкваСлуцкдругая палова XVIII
стагоддзяПакрыццё купалаў заменена на пазалочаную бляху, галоўкі заменены на іншыя, завершаныя пазалочанымі цыбулінамі. На верхніх ярусах ліштвы аформлены неўласцівым для помніка дэкорамда 2012Спаса-Увазнясенская царкваКапыльдругая палова
XIX стагоддзяГалоўка заменена на барабан з пазалочаным купалам цыбулінам, часткова зменена форма даха.да 2012Спаса-Праабражэнская царкваЧашнікі1843—1845 —Надбудавана і перабудавана званіцада 2010Свята-Троіцкая царкваЗэльва1815 —Пакрыццё даха заменена на металачарапіцу, перабудавана вежа-званіцада 2011Свята-Пакроўская царква (былы касцёл)Малыя Шчытнікі1742На барочны франтон пастаўлены тры купалы-цыбуліны на барабанах, сцены перафарбаваны ў нехарактэрны для помніка блакітны колерпаміж 2009 і 2011Свята-Дабравешчанская царкваМалыя Ляды1794Купал заменены на іншы з пазалочанымі пакрыццём і цыбулінайда 2010Свята-Георгіеўская царкваВалавель1766Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармоніюГабрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ2010Царква і званіца цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схаваліся вокны на вежахСвята-Троіцкая царкваБездзеж1784Званіца цалкам перабудавана ў псеўдарускім стыліда 2009Купалы-банькі заменены на пазалочаныя купалы іншай формыда 2013Свята-Параскева-Пятніцкая царкваОпальдругая палова XVIII стагоддзяЗменена форма купала, сцены абшыты сайдынгамда 2009Свята-Раства-Багародзіцкая царкваПацавічы1867 —Купалы заменены на пазалочаныя цыбуліныпаміж 2004 і 2009Свята-Раства-Багародзіцкая царква (былы касцёл)Сёмкаў Гарадок1791—1799 —Цалкам знішчаны барочны франтон, замест якога ўзведзены новы трохвугольны; пастаўлены шасцігранны барабан з пазалочаным купалам: дэталі дэкору затынкаваныда 2008Царква Іаана БагасловаДамашаны1772 —З боку галоўнага фасада замест старога прытвора зроблена прыбудова, пастаўлены купалы-цыбуліныпаміж 1980-мі і 2011Свята-Петрапаўлаўская царкваТрабы1784 —Галоўкі з каванымі крыжамі заменены на пазалочаныя цыбуліны. Пастаўлены шклопакеты2010-2011Сцены царквы і званіцы цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схавалася круглае акенца ў тымпане. Частка вокнаў званіцы забіты, у іншых зменена форма на прамавугольную2011Свята-Раства-Багародзіцкая царкваВойская1751-1775Галоўкі з каванымі крыжамі на гранёнай вежачцы царквы і на браме-званіцы заменены на цыбуліны ў зорачкупаміж 2006 і 2012Свята-Пакроўская царкваДзяржынск —Галоўкі заменены на новыя цыбуліны. Цэнтральны аб'ём абшыты сайдынгам, пакрыццё заменена на металачарапіцу, зніклі слыхавыя вокны. На званіцы пастаўлена цыбуліна2004-2012Свята-Троіцкая царкваСлонімXVII-XVIII стагоддзіУ інтэр'еры знішчана частка барочнай ляпніны2013Новы купал складанай цыбулепадобнай формы цёмна-зялёнага колеру, які быў пастаўлены ў 2012 годзе і абгрунтаваны фотаздымкамі пачатку ХХ ст., быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбулінуНа праваслаўным саборы ў Слоніме купал у беларускім стылі замянілі на залатую цыбуліну2015Свята-Крыжаўзвіжанская царкваГошчава1838Помнік драўлянай архітэктуры адрамантавалі на сучасны лад, патынкавалі, у вокны ўсталявалі шклопакеты. На даху з’явіліся купалы-цыбуліны. Адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаўСямён Печанко: «Шок у Івацэвіцкім раёне» \\ «Наша Ніва», 28.07.20092009Свята-Ільінская царкваВелямічы18812009 Свята-Уваскрасенская царква (былы касцёл)Клецк1683На вежах пабудаваныя новыя чатырохгранныя шатровыя завяршэнні з пазалочанымі цыбулінамі, выгляд якіх істотна адрозніваецца ад гістарычныхТоп-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі 2010Мікольскі манастырМагілёўXVII-XVIII стагоддзiНа уязной браме пастаўлена пазалочая цыбулінапаміж 2005 і2010Свята-Крыжаўзвіжанская царкваМсціслаў —Два купалы заменены на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія знішчаныпаміж 2007 і 2011Спаса-Праабражэнская царкваМсціслаўдругая палова
ХІХ стагоддзяНа вежы-званіцы пастаўлена залатая цыбуліна2011Царква Святога Аляксандра НеўскагаМсціслаўУспенскі саборЖыровіцыXVII-XIX стагоддзіЗ іканастаса, збудаванага каля 1730 года, былі зняты херувімы і іншыя барочныя дэкаратыўныя элементы (ракавіны, гірлянды, арнамент у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўная ваза, якая завяршала іканастас заменена на васьміканцовы крыж. У 2009 годзе сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьБеларускі іканастас. Іканапіс і драўляная пластыка канца XVII — пачатку XIX стагоддзя са збору музея і Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, які выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі інакіняй Анфісай. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы, якія таксама былі зняты з іканастаса, невядомыРПЦ гаспадарыць у Жыровічах .2005-2013Сабор Аляксандра НеўскагаКобрын1864-1868Шатровыя завяршэнні заменены на новыя іншай вышыні з пазалочанымі цыбулінамі. Трохвугольныя завяршэнні сцен вежаў зменены на лучковыя2013Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянакГродна1720—1756Керамічная чарапіца на будынку кляштара заменена на металачарапіцу2013Свята-Троіцкая царква (былы касцёл)АстроўнаXVI стагоддзе, XVIII стагоддзе, 1863—1864Пры перабудове ў царкву знішчана частка мура — франтон і частка вежы2013Свята-Іаана-Прадцечанская царкваВішнявец1742Старыя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разліку заменены на пазалочаныя. У выніку цяжкія элементы прывялі да пашкоджання сцен будынка.2014Спаса-Праабражэнская царкваШумакі1609Зменена форма галоўкі, перабудаваны (?) франтонпаміж 1970-мі і 2002Царква Параскевы ПятніцыЧарнаўчыцы1733Перабудавана званіца.
Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма, зменены дэкор экстэр'ера, у прыватнасці аконпаміж 1980-мі і 2006
Катэгорыя:Русіфікацыя Беларусі Катэгорыя:Вандалізм Катэгорыя:Беларуская Праваслаўная Царква