Анцылус рачны, Чашачка рачная (Ancylus fluviatilis) — від прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх.

Апісанне

Цела ўкрыта шапачкападобнай, з невысокай вяршыняй ракавінай даўжынёй да 5 мм. Мантыйная поласць рэдукаваная, ніжні край мантыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыяніруе як жабры. Вочы каля асновы шчупальцаў.

Арэал

Пашырана ў заходняй частцы Палеаарктыкі. На Беларусі рэдкая, трапляецца ў прыбярэжнай зоне рэк, некаторых азёр (Нарач, Дрысвяты).

Спосаб жыцця

Кормяцца водарасцямі, зялёнымі часткамі раслін. Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў.

Літаратура

Катэгорыя:Катушкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1774 годзе