Форт () — імператыўная мова праграмавання, а таксама праграмнае асяроддзе, створаныя Чарлзам Мурам у канцы 1960-х гг. Магчымасці мовы ўключаюць структурнае праграмаванне, рэфлексію (здольнасць мадыфікаваць праграмныя структуры ў час выканання праграмы), конкатэнатыўнае праграмаванне (стварэнне функцый праз супастаўленне) і пашыральнасць (праграміст можа ствараць новыя каманды).

Форт — працэдурная мова праграмавання без сістэмы тыпаў. Каманды мовы могуць выконвацца як інтэрактыўна, так і кампілявацца для пазнейшага выканання.

Ужываецца ва ўбудаваных сістэмах і ў касмічнай тэхніцы.NASA applications of Forth (original NASA server no longer running, copy from archive.org) Таксама, гульня Starflight ад Electronic Arts, якая выйшла ў 1986 годзе, была напісана на адмысловай рэалізацыі Форт.

Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8