Падзеі, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне
1918
29 кастрычніка: Пачатак Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі. 11 лістапада: Камп’енскае перамір’е з Германіяй — канец Першай сусветнай вайны. Нямецкія войскі эвакуююцца з акупаваных тэрыторый; Саюзныя войскі займаюць Рэйнскую вобласць. 27 снежня: Пачатак Велікапольскага паўстання супраць нямецкага кіравання.
1919
4-15 студзеня: Паўстанне спартакістаў душыцца ўрадам Германіі, адзначаючы канец Лістападаўскай рэвалюцыі. 18 студзеня: Адкрыццё Парыжскай мірнай канферэнцыі для перамоваў паміж ваюючымі бакамі Першай сусветнай вайны. люты: Польска-савецкая вайна пачынаецца з памежных сутыкненняў паміж дзвюма дзяржавамі. 2 сакавіка: Заснаванне Трэцяга інтэрнацыяналу (Камінтэрну) ў Маскве. Заяўленай мэтай Камінтэрну з’яўляецца стварэнне глабальнай Савецкай рэспублікі. 12 сакавіка: Аўстрыйскі Устаноўчы Нацыянальны Сход патрабуе інтэграцыі Аўстрыі ў Германію. 15 мая: Вайна за незалежнасць Турцыі пачынаецца з заняцця грэчаскімі войскамі горада Ізмір (Смірна). 28 чэрвеня: Германія і Саюзныя дзяржавы падпісваюць Версальскі дагавор пасля шасці месяцаў перамоваў. Узброеныя сілы Германіі абмяжоўваецца 100000-ай сухапутнай арміяй; Германія абавязваецца кампенсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі Саюзных дзяржаваў у выніку ваенных дзеянняў. Злучаныя Штаты Амерыкі падпісалі дагавор, але не ратыфікавалі яго, склаўшы пазней асобны мірны дагавор з Германіяй. 10 верасня: Нямецкая Аўстрыя падпісвае Сен-Жэрменскі дагавор. Мірны дагавор з Саюзнікамі рэгулюе межы Аўстрыі, забараняе саюз з Германіяй і абавязвае Нямецкую Аўстрыю змяніць сваю назву на Аўстрыю. ЗША не ратыфікавалі дагавор і пазней склалі . 27 лістапада: Балгарыя падпісвае Нёіскі дагавор. Мірны дагавор з саюзнікамі рэгулюе межы Балгарыі; узброеныя сілы Балгарыі абмяжоўваюцца 20000-ай сухапутнай арміяй; Балгарыя абавязваецца кампенсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі Саюзных дзяржаваў у выніку ваенных дзеянняў.
1920
10 студзеня: Стварэнне Вольнага горада Данцыг, які не належаў ні Польшчы, ні Германіі. 21 студзеня: Завяршэнне Парыжскай мірнай канферэнцыі першай Генеральнай Асамблеяй Лігі Нацый. Нягледзячы на тое, што ЗША былі адной з краін-пераможцаў Першай сусветнай вайны, дзяржава ніколі не далучалася да Лігі Нацый. 10-17 сакавіка: Няўдалы путч Капа супраць нямецкага ўрада. Нямецкія ваенныя адмовіліся задушыць путч, аднак ён выклікаў усеагульную забастоўку, а пазней Рурскае паўстанне. 8 красавіка: Рурскае паўстанне канчаткова задушана нямецкімі ваеннымі. 4 чэрвеня: Венгрыя падпісвае Трыянонскі дагавор. Мірны дагавор з Саюзнікамі рэгулюе статус незалежнай венгерскай дзяржавы і яе межы. ЗША не ратыфікавалі дагавор і пазней склалі . 10 жніўня: Асманская імперыя падпісвае Сеўрскі дагавор з Саюзнікамі (апроч ЗША, якія ніколі не абвяшчалі вайну Асманскай імперыі). Мірны дагавор здзяйсняе раздзел Асманскай імперыі і абмяжоўвае колькасць турэцкіх узброеных сілаў. Грэцыя не пагаджаецца з межамі, якія вызначае дагавор, і не падпісвае яго. Сеўрскі дагавор быў ануляваны ў ходзе вайны за незалежнасць Турцыі, а ў 1923 годзе бакі падпісалі і ратыфікавалі Лазанскі дагавор. кастрычнік: Бунт Жалігоўскага: Польскія войскі на чале з генералам Люцыянам Жалігоўскім займаюць Вільню без афіцыйнай падтрымкі польскай дзяржавы.
1921
18 сакавіка: Польска-савецкая вайна заканчваецца Рыжскім мірным дагаворам. 25 жніўня: Падпісаны Амерыкана-германскі дагавор і Амерыкана-аўстрыйскі дагавор, адзначыўшы фармальнае прыпыненне ваеннага стану паміж дзвюма дзяржавамі і ЗША, замест Версальскага дагавора і Сен-Жэрменскага дагавора, якія не былі ратыфікаваныя ў ЗША. 29 жніўня: Падпісаны Амерыкана-венгерскі дагавор, адзначыўшы фармальнае прыпыненне ваеннага стану паміж дзвюма дзяржавамі, замест Трыянонскага дагавора, які не быў ратыфікаваны ў ЗША.
1922
6 лютага: Вашынгтонская марская канферэнцыя заканчваецца падпісаннем Вашынгтонскага ваенна-марскога дагавора Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі, Японіяй, Францыяй і Італіяй. Бакі згаджаюцца на абмежаванне ваенна-марскіх сілаў. 16 красавіка: Германія і СССР падпісваюць Рапальскі дагавор пра аднаўленне дыпламатычных адносінаў, адмову ад фінансавых прэтэнзій і заклад будучага супрацоўніцтва. 25 кастрычніка: Грамадзянская вайна ў Расіі, якая пачалася 7 лістапада 1917 года, заканчваецца перамогай Бальшавікоў і паразай апошніх Белых сілаў у Сібіры. 29 кастрычніка: Кароль Італіі Віктар Эмануіл III прызначае фашысцкага лідара Беніту Мусаліні прэм’ер-міністрам пасля Маршу на Рым. 1 лістапада: Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі скасоўвае Асманскі Султанат.
1923
1939
Верасень
1 — Напад Германіі на Польшчу. Італія абвяшчае сябе ў стане «не вядзення вайны». Вялікабрытанія і Францыя патрабуюць спынення ваенных дзеянняў і адводу нямецкіх войскаў з Польшчы. 1 — На пазачарговай Чацвёртай сесіі Вярхоўнага Савета СССР прыняты Закон аб усеагульным воінскім абавязку. 3 — Вялікабрытанія аб’яўляе вайну Германіі. 3 — Францыя далучаецца да Вялікабрытаніі. Аб’ява Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Індыяй вайны Германіі. З гэтага часу да 10 мая 1940 адбываецца так званая «Дзіўная вайна». 4 — Пастанова СНК СССР «Аб развіцці танкабудаўнічай прамысловасці СССР». 4 — Заява японскага ўрада аб неўмяшанні Японіі ў еўрапейскую вайну. 5 — ЗША абвяшчаюць аб сваім нейтралітэце. 6 — Аб’ява Паўднёва-Афрыканскім Саюзам вайны Германіі. 8 — Пачалася абарона Варшавы (8-28 верасня) 10 — Канада аб’яўляе Германіі вайну. 12 — Першае пасяджэнне вярхоўнага савета саюзнікаў у Абевіле. 13 — Пачаўся наступ японскіх войскаў у Кітаі (13 верасня — 15 кастрычніка). 15 — Варшава адхіляе нямецкі ўльтыматум аб капітуляцыі. 15 — Падпісанне пагаднення паміж СССР, МНР і Японіяй аб спыненні ваенных дзеянняў у раёне ракі Халхін-Гол. 17 — Пачатак уварвання СССР у Польшчу. 19 — Заканчэнне аперацый нямецкіх войскаў у Польшчы. 22 — Агульны парад Вермахта і Чырвонай арміі ў Брэст-Літоўску 25 — Пачаўся візіт міністра замежных спраў Турцыі Шукру Сараджоглу ў СССР (25 верасня — 18 кастрычніка). 26 — Забарона французскім урадам Французскай камуністычнай партыі. 28 — Падзенне Варшавы. Нямецка-савецкае пагадненне ў Маскве аб падзеле Польшчы. Заключэнне нямецка-савецкага эканамічнага пагаднення. Заключэнне савецка-эстонскага пакта аб узаемнай дапамозе. Савецкі Саюз атрымлівае апорныя пункты ў Эстоніі.
Кастрычнік 3 — Адвядзенне французскіх войскаў на лінію Мажыно. 3 — Рашэнне Панамерыканскай канферэнцыі аб усталяванні 300-мільнай марской зоны бяспекі ўздоўж узбярэжжа Амерыканскага кантынента на поўдзень ад Канады (Панамская дэкларацыя). 5 — Савецка-латвійскі пакт аб узаемнай дапамозе з прадастаўленнем ваенных баз Савецкаму Саюзу. СССР прапануе Фінляндыі пачаць перамовы. 6 — Прамова Гітлера ў Рэйхстагу з прапановай міру заходнім дзяржавам. 9 — Прынятая Дырэктыва № 6 нямецкага вярхоўнага галоўнакамандавання аб падрыхтоўцы нападу на Францыю. 10 — Савецка-літоўскі пакт аб узаемнай дапамозе з прадастаўленнем ваенных баз Савецкаму Саюзу. 12 — Прапанова Савецкага ўрада Фінляндыі заключыць дагавор аб узаемнай дапамозе. 14 — Затапленне англійскага лінкора «Роял Оўк» паблізу Скапа-Флоў нямецкай падводнай лодкай. 16 — Заснаванне Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР медалі «Залатая Зорка» — адзнакі Героя Савецкага Саюза. 19 — Падпісанне ў Анкары англа-франка-турэцкага дагавора аб узаемнай дапамозе. 19 — Дырэктыва нямецкага галоўнага камандавання сухапутных войскаў па стратэгічнаму засяроджванню і разгортванню сіл для правядзення аперацыі на Захадзе (аперацыя «Гельбах»). 28 — Антыфашысцкія дэманстрацыі ў Празе, Брно, Астраве, Кладне і іншых гарадах Чэхаславакіі ў гонар 21-й гадавіны Чэхаславацкай рэспублікі.
Лістапад 1—2 — Пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР. Прыняцце Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўз’яднанне іх з Украінскай і Беларускай ССР. 3 — ЗША адмяняюць забарону на вываз зброі. 4 — Прыняцце кангрэсам ЗША папраўкі ў закон аб нейтралітэце, што дапускала продаж краінам, якія ваявалі, зброі і ваенных матэрыялаў. 7 — Пасрэдніцкія мірныя прапановы бельгійскага караля і нідэрландскай каралевы ў Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі. 11 — Візіт у Лондан прэм’ер-міністраў дамініёнаў Вялікабрытаніі для каардынацыі ваенных намаганняў імперыі. 13 — Спыненне савецка-фінскіх перамоваў. 20 — Дырэктыва Палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі аб выхаваўчай рабоце на палітычных занятках з чырвонаармейцамі і малодшымі камандзірамі ў 1939/40 навучальным годзе. 26 — Савецкі Саюз абвінавачвае Фінляндыю ў парушэнні мяжы. 29 — Савецкі Саюз разрывае дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй. 30 — Фінскі прэзідэнт абвяшчае стан вайны з СССР. Пачынаецца савецка-фінская вайна (30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940)
Снежань 2 — Абвяшчэнне ўрадам ЗША «маральнага эмбарга» на гандаль з СССР. 13 — Марскі бой ў заліве Ла-Плата ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна паміж «Графам Шпее» і трыма англійскімі крэйсерамі. 14 — Ліга Нацый аб’яўляе СССР агрэсарам і прымае рашэнне аб яго выключэнні. 18 — Затапленне карабля «Граф Шпее» у вусце ракі Ла-Плата.
1940
Люты 16 — Англійскія ваенныя караблі захопліваюць каля нарвежскага ўзбярэжжа нямецкае судна «Альтмарк».
Сакавік 12 — Заключэнне міру паміж Фінляндыяй і СССР. 21 — Адстаўка французскага ўрада Даладзье. Рэйна стаў прэм’ер-міністрам.
Красавік 8 — Вялікабрытанія мінае нарвежскія тэрытарыяльныя вады. 9 — Нямецкія войскі займаюць Данію і высаджваюцца ў Нарвегіі. 13 — Войскі заходніх дзяржаў высаджваюцца ў Андальснесе. 14 — Войскі заходніх дзяржаў высаджваюцца ў Намсусе.
Май 2 — Войскі заходніх дзяржаў сканчаюць эвакуацыю Намсуса і Андальснеса. 10 — Пачатак Заходняй кампаніі. 13 — Прарыў немцаў на рацэ Маас паміж Намурам і Седанам. 14 — Капітуляцыя нідэрландскай арміі. 17 — Пераўтварэнне французскага ўрада. Пэтэн становіцца намеснікам старшыні Савета Міністраў. 20 — Вейган прымае камандаванне французскімі ўзброенымі сіламі. 24 — Заходнія дзяржавы вырашаюць спыніць баявыя дзеянні ў раёне Нарвіка. 27 — Капітуляцыя бельгійскай арміі. Пачатак эвакуацыі англійскіх войскаў з Дзюнкерка.
Чэрвень 4 — Заканчэнне эвакуацыі англійскіх войскаў з Дзюнкерка. 5 — Пачатак бітвы за Францыю. 8 — Заканчэнне эвакуацыі Нарвіка заходнімі дзяржавамі. Нарвегія спыняе барацьбу. 9 — Прарыў нямецкай групы армій «А» на рацэ Эна. 10 — Італія аб’яўляе вайну Францыі і Вялікабрытаніі. 14 — Заняцце Парыжа нямецкімі войскамі. 15 — Прарыў лініі Мажыно. 16 — Адстаўка ўрада Рэйны. Пэтэн становіцца старшынёй Савета міністраў. Часткі Чырвонай Арміі ўступаюць у Літву, Эстонію і Латвію. 17 — Просьба французскага ўрада аб перамір’і. 18 — Гітлер і Мусаліні сустракаюцца ў Брэнэры. 21/22 — Перамовы аб перамір’і ў Камп’ене. 23/24 — Перамовы аб перамір’і ў Рыме. 25 — Пачатак перамір’я ў Францыі. 26 — Савецкі Саюз ультыматыўна патрабуе перадачы Румыніяй Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. 28 — Часткі Чырвонай Арміі ўступаюць у Бесарабію і Паўночную Букавіну.
Другая сусветная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна