Віта́ль Віктаравіч Лю́тыч (нар. , , Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Пасля навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева.

Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў: U-16 (2008), U-18 (2009—2010), U-20 (2011—2012). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.

У сезоне 2009/10 гуляў за беларускі «Віталюр-РДВАР», у сезоне 2010/11 — за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй.

З 2010 па 2013 гады таксама гуляў за БК «Шаўляй» (Літва)Віталь Лютыч . Сайт Цмокаў.

У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».

У сезоне 2016/17 выступаў за эстонскі «Калеў», у сезоне 2017/18 — за расійскі «Енісей». У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск».

У сезоне 2020/21 выступаў за расійскі клуб «Самара». Сезон 2021/22 прапускаў з-за траўмы. У сезоне 2022/23 выступаў за расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад».

У жніўні 2023 года заключыў кантракт з сербскім клубам «Злацібор» (Чаеціна)Виталий Лютыч продолжит карьеру в сербском «Златиборе». У лістападзе 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Барнаул» (Алтайскі край)Vitali Liutych (ex Zlatibor) is a newcomer at Barnaul. У маі 2025 года перайшоў у расійскі клуб «Купал-Крыніцы» (Іжэўск)Добро пожаловать, Виталий!, у снежні пакінуў каманду з-за траўмыВИТАЛИЙ ЛЮТЫЧ ВЫБЫЛ ИЗ-ЗА ТРАВМЫ ДО КОНЦА СЕЗОНА И НА КОСТЫЛЯХ ПОПРОЩАЛСЯ С КОМАНДОЙ.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2018/2019. Чэмпіён Эстоніі (1): 2016/2017. Чэмпіён Расійскай Суперлігі (1): 2020/2021. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2013, 2014, 2015, 2018. Уладальнік Кубка Эстоніі (1): 2016. Бронзавы прызёр Кубка Расіі (1): 2020/2021.

Спасылкі

Виталий Лютыч: Мой первый тренер — обычный физрук , Сайт Спортивный Брест, 9-9-2013 Профіль на сайце eurobasket.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Імпульса-БДУІР» Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Ніжняга Ноўгарада» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Калева» Талін (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Самары» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Енісея» Краснаярск (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Шаўляя» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Алтайбаскета» Барнаул Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20