Аляксандра Юр’еўна Дані́лава (у дзявоцтве Папова; , г. Гадзяч, Украіна — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970). Жонка архітэктара Віталя Данілава.

Біяграфія

Скончыла Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. З 1951 года — архітэктар, галоўны архітэктар майстэрні, праектаў у Інстытуце «Віцебскграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года.

Пражывала ў Віцебску па адрасе вуліца Гогаля, 8.

Творчасць

Асноўныя работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча бытавога абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у суаўтарстве), забудова вуліцы Кірава (1953—1958), плошчы Перамогі (1974), цэнтральных і паўднёвых раёнаў (1973), плошчы Тысячагоддзя Віцебска (1975), мікрараёўнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980), забудова жылых мікрараёнаў у Наваполацку, Оршы (1964—1986). Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968), праекта дэталёвай планіроўкі горада Віцебска.

Узнагароды Заслужаны архітэктар БССР (1970). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), за працоўныя дасягненні; медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР за праект Віцебскага ўсходняга прамвузла (1971, з І. І. Некрашэвічам), «Ветэран працы» прадпрыемства.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя