Аршакуні́ ( ; армянскія Аршакі́ды) — трэцяя армянская царская дынастыя, якая кіравала ў Вялікай Арменіі ў I—V стст.Encyclopaedia Iranica. Arsakids. The Arsacid Dynasty of Armenia. : Encyclopedia Britannica. Arsacid dynasty.: Encyclopedia Britannica. Armenia. The Arsacids.: Малодшая галіна парфянскіх АршакідаўСоветская историческая энциклопедия. АРШАКИДЫ. Исп. лит.: Халатьянц Г., Арм. Аршакиды в «Истории Армении» Моисея Хоренского, ч. 1 — М.,1903; Очерки истории СССР, III—IX вв. — М., 1958.

Гісторыя дынастыі Дынастыя была заснавана Трдатам I, які кіраваў з 54 па 88 гг. (афіцыйна з 66 г.)Гуго Винклер, Карл Нибур, Генрих Шурц. История человечества. Всемирная история. Западная Азия и Арика. Царство парфян при Аршакидах. Перевод В. Бартольда — С-Пб.:1903—с. 259. : і быў братам парфянскага цара Валагеза I. Пасля падзення дынастыі Арташэсідаў у Вялікай Арменіі, Рым і Парфія імкнуліся пасадзіць сваіх кандыдатаў на армянскі прастол. Гэта супрацьстаянне доўжылася да 63 года, калі быў заключаны Рандэйскі дагавор паміж рымскім палкаводцам Гнеем Даміцыем Карбулонам і Трдатам I. Паводле гэтага дагавора прадстаўнікі дынастыі парфянскіх Аршакідаў, першым з якіх быў Трдат, павінны былі і далей займаць прастол Арменіі, але як рымскія васалы.

Пра армянскіх Аршакідаў пасля смерці Трдата, іх імёны, храналогію і генеалогію вядома мала, часам гэтыя звесткі супярэчлівыяGeorge Bournutyan A Concise History of the Armenian People. Chapter 6: The Arsacid/Arshakuni Dynasty 2006, стр. 39—56Nina Garsoian The Arsakuni dynasty. from The Armenian People From Ancient to Modern Times. Vol 1 1997, стр. 63—94. Паводле «Encyclopedia Americana» ў I—III стст. на армянскім троне паслядоўна сядзелі некалькі царскіх дынастый, галоўным чынам парфянскага паходжання. Найважнейшай з іх былі Аршакуні, якія былі хутка арменізаваны і захавалі ўладу ў Арменіі пасля звяржэння іх старэйшай галіны персідскімі СасанідаміThe Encyclopedia Americana. Vol. 2. Grolier Inc. 1996, стр. 331—332. Улада Аршакуні стала спадчыннай, відаць, пасля смерці Хасрова I у 216/17 годзе, калі трон заняў яго сын Трдат II, стаўшы такім чынам першым з армянскіх Аршакідаў, якія выраслі ў АрменііSimon Payaslian The History of Armenia: From the Origins to the Present. 2007, С. 32—33. У любым выпадку, нягледзячы на праблемы ў рэканструкцыі гісторыі Арменіі гэтага перыяду, гістарычныя крыніцы сведчаць пра існаванне падчас кіравання Аршакуні вельмі арыгінальнай і ярка выяўленай армянскай сутнасці, са сваім побытам і інстытутамі. Паводле меркавання амерыканскага навукоўца-палітолага , які спецыялізуецца на развіцці армянскай ідэнтычнасці, да канца III стагоддзя дынастыя, разам з іншымі мясцовымі дваранскімі родамі парфянскага паходжання, стала армянскай і, верагодна, армянамоўнай. Такім чынам, знаць замежнага паходжання была з часам «нацыяналізавана» і набыла ідэнтычнасць, якая была значна бліжэйшай да народа, якім кіравала, чым да дваранскіх сем'яў, з якімі ў іх гістарычна былі роднасныя сувязіRazmik Panossian The Armenians: From Kings and Priests to Merchants and Commissars. 2006, С. 38—39. Да Аршакуні належаў і Трдат III, з часу кіравання якога хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Арменіі.

Аршакуні змагаліся за незалежнасць дзяржавы, але беспаспяхова. Пасля падзелу ў 387 годзе Вялікай Арменіі паміж Персіяй і Рымам трапілі да іх у залежнасць. У 428 годзе дынастыя Аршакуні спынілася.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Арменіі Катэгорыя:Дынастыі Катэгорыя:Аршакіды