«Архі́ў Я́на Замо́йскага» () — зборнік дакументаў за 1553—1584 гады канцлера Польшчы і гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага. Выдадзены ў 1904—1913 гадах у Варшаве ў трох тамах.
Гісторыя Пісьмовыя крыніцы для выдання былі выяўлены гісторыкам В. Сабескім у бібліятэцы ардынацыі Замойскіх.
Змест У зборніку змешчана перапіска Яна Замойскага з Радзівіламі, Алелькавічамі, Валовічамі, Кішкамі і іншымі магнатамі, уплывовымі палітычнымі і дзяржаўнымі дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага.
Матэрыялы выдання адлюстроўваюць ваенна-палітычныя і царкоўна-рэлігійныя адносіны Польшчы з ВКЛ, Расіяй, Турцыяй, Валахіяй і іншымі дзяржавамі, а таксама сямейна-бытавыя справы магнатаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ян Замойскі Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Расійскай імперыі Катэгорыя:Кнігі 1900-х гадоў Катэгорыя:Кнігі 1910-х гадоў Катэгорыя:Культура Варшавы