Ле́ніна (, ; да 1921 г. — Рама́нава) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета.
Геаграфія Месціцца за 24 км на паўночны захад ад Слуцка, 14 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Слуцк—Баранавічы, 126 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на захадзе цячэ рака Морач (прыток ракі Прыпяць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Слуцк—Брэст.
Аснову гістарычнай планіровачнай структуры складаюць 2 вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі. Іх перакрыжоўваюць другарадныя вуліцы, утвараючы блізкую да прамавугольнай планіроўку. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Паралельна да асноўная праходзіць новая вуліца, забудаваная мураванымі 1-павярховымі дамамі тыпу катэджаў. Адміністрацыйна-грамадскі цэнтр — у паўночнай частцы вёскі. Гаспадарчы цэнтр — у паўднёвай частцы.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Раманаў згадваецца ў 1-й пал. ХVІ ст. як вёска Слуцкага княства, уладанне Алелькавічаў. У 1612—1618 гг. паселішчам валодалі Радзівілы.
У 1638 Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 247 двароў, дзейнічала царква, працавалі 2 шпіталі і карчма. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у сярэдзіне 1650-х Раманаў зруйнавалі маскоўскія захопнікі. На 1665 г. засталося толькі 98 двароў. У 1718 г. мястэчка атрымала прывілей караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага на штогадовы кірмаш.
Расійская імперыя У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Раманаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1800 годзе 142 двары, 2 праваслаўныя царквы, касцёл, 4 карчмы. У Вайну 1812 года 2 ліпеня каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса Платава з войскамі Жэрома Банапарта і князя Ю. Панятоўскага. 8 лістапада 1812 г. тут месцілася штаб-кватэра расійскіх войскаў.
У 1822 г. пабудавана драўляная царква. 3 1830-х Раманаў знаходзіўся ў валоданні Вітгенштэйнаў, з кан. XIX ст. — Гагенлоэ. На 1859 тут было 111 двароў С. 379., на 1888 — 130Jelski A. Romanów (2) // S. 721.. У 1866—1867 гг. на сродкі сялян пабудавана памяшканне для народнага вучылішча, якое ў 1876 пераўтворана ў 2-класнае (у 1901 г. у ім навучаліся 111 хлопчыкаў).
Паводле вынікаў перапісу (1897) у Раманаве было 239 двароў, 2-класная вучэльня, жаночая школа, 2 царквы, 2 капліцы, 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, 9 крам, карчма. На мяжы XIX—XX стст. дзейнічалі 2 царквы, іўдзейскі малітоўны дом, 2-класнае вучылішча, царкоўна-прыходская жаночая школа, 9 крам, магазін, піцейны дом.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З лютага да снежня акупавана польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага, нямецкімі войскамі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 г. — ліпені 1920 г. і ў кастрычніку — лістападзе 1920 г. акупавана войскамі Польшчы.
У 1921 г. бальшавікі перайменавалі мястэчка ў Леніна. У 1921 г. адкрыты клуб, хата-чытальня, школа, рэарганізаваная ў 1922 г. у 7-гадовую, а ў 1938 г. — у 10-гадовую.
З 17 ліпеня 1924 г. у Слуцкіх раёне і акрузе. З 20 жніўня 1924 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. 257 двароў. З 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. у Бабруйскай, з 21 ліпеня 1936 г. зноў у Слуцкай акрузе. З 20 лютага 1938 г. у Менскай вобласці.
У 1929 г. былі створаны малочная арцель, крэдытнае таварыства і калгас імя Леніна, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 166 сямей, меў 740 дзесяцін ворыва, 210 дзесяцін сенажаці. Абслугоўвала калгас Слуцкая МТС. Працаваў маслазавод.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваная нямецкімі войскамі.
З 20 верасня 1944 г. да 8 студзеня 1954 г. у Бабруйскай вобласці. У 1968 г. савецкія ўлады зруйнавалі царкву Святога Юрыя. На 1972 у вёсцы было 230 двароў. У 1986 г. цэнтр калгаса імя Карла Маркса, 227 гаспадарак, 2 жывёлагадоўчыя фермы, піларама, кармацэх, млын, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, дзіцячы сад, сярэдняя школа (14 настаўнікаў), клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, комплексны прыёмны пункт, АТС, аддзяленне сувязі і ашчаднага банка, 2 магазіны.
16 ліпеня 2003 г. калгас імя Карла Маркса быў рэарганізаваны ў ААТ «Раманава». У 2000-я паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1800 — 630 чалавек 1897 — 1552 чалавек XX стагоддзе: 1917 — 1441 чалавек 1926 — 1136 чалавек 1959 — 691 чалавек 1970 — 650 чалавек 1986 — 542 чалавекі 1999 — 512 чалавек XXI стагоддзе: 2010 — 435 чалавекДзяржкартгеацнэтр
Славутасці Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і перыяду ранняга сярэднявечча ().
Страчаная спадчына Царква Святога Юрыя (1638; Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія) Царква Святога Мікалая
Інфраструктура На 2013 г. — жывёлагадоўчыя комплекс і ферма, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Вядомыя асобы Уладзімір Тэраўскі (1871—1938) — беларускі кампазітар, аўтар музыкі гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Купалінкі» Апалінарый Мікалаевіч Раждзественскі (1878 — пасля 1915) — расійскі педагог і антраполаг. Алена Кіш (1896 ці 1889—1949) — беларуская народная мастачка, аўтар маляваных дываноў. Аляксандр Пятровіч Гладкі (1909—?) — вучоны-гістолаг, доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1959). Станіслаў Міхайлавіч Рэйтан (1781 — 1863) — слуцкі павятовы маршалак, літаратар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства