Размеркаванне Максвела — Больцмана — статыстычная заканамернасць, якая вызначае размеркаванне па скарасцях (або імпульсах) малекул сістэмы, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры ўмове, што паступальны рух малекул падпарадкоўваецца законам класічнай механікі).

Заканамернасць была выведзена Дж. К. Максвелам (1859) для аднаатамных газаў і пашырана на мнагаатамныя газы расійскім навукоўцам М. М. Піраговым (1885).

Размеркаванне Максвела па модулях скорасці малекул ідэальнага газу вызначаецца формулай

дзе  — сярэдняя колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, якія маюць модулі скорасці ў інтэрвале ад да ,  — поўная колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы,  — маса адной малекулы,  — абсалютная тэмпература, Дж/К — пастаянная Больцмана.

Паводле размеркавання Максвела вызначаюцца: сярэдняя арыфметычная

сярэдняя квадратычная

і найбольш імаверная

скорасці малекул газу.

Размеркаванне Максвела атрымала эксперыментальнае пацвярджэнне ў доследах з малекулярнымі пучкамі, з’яўляецца асновай класічнай статыстыкі (гл. статыстыка Больцмана). З дапамогай размеркавання Максвела пабудаваны тэорыі вязкасці, цеплаправоднасці, электраправоднасці і іншых малекулярна-кінетычных з’яў.

Літаратура

Катэгорыя:Фізічныя законы Катэгорыя:Малекулярная фізіка Катэгорыя:Статыстычная фізіка Максвела