«Леў, Вядзьма́рка і Гардэроб» () — эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай з сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазней Льюіс напісаў адзін з твораў серыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі і Гардэробу», таму першым паводле храналогіі стаў раман «Пляменнік чарадзея».

Большая частка падзей твора адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а светам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая начаравала ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі падчас Другой сусветнай вайны чацвярых дзяцей эвакуююць углыб Англіі. Яны пасяляюцца ў загарадным доме старога прафесара доме, ратуючыся ад бамбардзіроўкі Лондана. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць праход у чароўную краіну Нарнію праз шафу-гардэроб у закінутым пакоі. У трэцяе яе наведванне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацвёра, пасля чаго падзеі развіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжыванне і за вызваленне краіны ад чараўніцтва.

Часопіс «Time» уключыў раман у свой спіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць англамоўныя творы 1923—2005 гадоў. Кніга перакладзена на 47 моўGoodKnight, Glen H. «Translations of The Chronicles of Narnia by C.S. Lewis» (index). Narnia Editions & Translations (inklingsfocus.com). Updated 3 August 2010. Confirmed 2012-12-10..

У студзені 2018 года адбылася прэм’ера фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» у перакладзе на беларускую мову. Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcomnashaniva.by. Кніга ў беларускім перакладзе выйшла ў 2018 годзе.

Спасылкі «Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа» ў бібліятэках свету

Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую Катэгорыя:Хронікі Нарніі Катэгорыя:Дзіцячыя раманы Катэгорыя:Кнігі ў жанры фэнтэзі Катэгорыя:Раманы XX стагоддзя Катэгорыя:Кнігі 1950 года Катэгорыя:Раманы эпічнага фэнтэзі