Пячора Шавэ́ () — пячора з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі на поўдні Францыі паблізу невялікага горада Вальён-Пон-д'Арк у даліне ракі Ардэш. Занесена ў пералік (13.10.1995), з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю (з 14.2.1997). У 2014 годзе папоўніла спіс Сусветнай спадчыныПещера в возрасте 36 тысяч лет — новый объект ЮНЕСКО.

Апісанне

Па памерах пячора большая за Ласко, уключае залы і галерэі агульнай даўжынёй 800 метраў і вышынёй да 18 метраў. У пячоры выяўлена 435 малюнкаў з выявамі жывёл. Наскальны жывапіс уяўляе сабой адзін з самых старажытных узораў пячорнага мастацтва ў свеце. Узрост найстарэйшых малюнкаў ацэньваюць у 36 тыс. гадоў (арыньякская або шатэльперонская культура), аднак дакладнае датаванне выклікае спрэчкіHoehlenmalerei.

Наскальныя роспісы выдатна захаваліся, бо пячора Шавэ была адрэзаная ад вонкавага свету з часоў ледніковага перыяду з-за падзення скальных абломкаў перад яе ўваходамАртыкул Фігаро ад 16/06/2014. Пячору адкрылі 18 снежня 1994 года тры спелеолагі: Жан-Мары Шавэ (Jean-Marie Chauvet), Эліет Брунэль (Éliette Brunel) і Крысціян Ілэр (Christian Hillaire).

Пячора зачынена для агульнага доступу, бо кожнае прыкметнае змяненне вільготнасці паветра можа прывесці да пашкоджання насценнага жывапісу. Права доступу, толькі на некалькі гадзін і з пэўнымі абмежаваннямі, могуць атрымаць толькі нешматлікія археолагі.

У культуры

У 2010 годзе Вернер Херцаг зняў пра загадкі пячоры і яе наваколля дакументальны фільм «». Грамадскі рэзананс, выкліканы фільмам, прывёў да прыняцця ўрадам рашэнне пабудаваць паблізу дакладную рэпліку пячоры, якая была адкрыта для турыстаў у красавіку 2015 года. У 2014 годзе ЮНЕСКА ўхваліў наданне пячоры статусу аб’екта Сусветнай спадчыны.

Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Пячоры Францыі Катэгорыя:Першабытнае мастацтва Катэгорыя:Археалогія ў Францыі Катэгорыя:Петрогліфы Еўропы