Вілейскі раён — адзін з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Быў утвораны 5 ліпеня 1946 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Падзелены на 11 сельсаветаў. Станам на 2012 годАсноўныя паказчыкі развіцця раёна, на тэрыторыі раёна налічвалася 49 700 чалавек (сярэдняя шчыльнасць — 20,25 чал.), на 1 студзеня 2018 года — 47349 чалавек (у горадзе — 26760, у вёсцы — 20589). Плошча раёна — 2 453,81 км² (8 месца ў вобласці).

Геаграфія

Вілейскі раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Землі раёна мяжуюць з Мядзельскім, Маладзечанскім, Мінскім і Лагойскім раёнамі Мінскай, Докшыцкім — Віцебскай, Смаргонскім — Гродзенскай вобласці. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход — 73 км. Асноўная частка Вілейскага раёна размешчана ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Паверхня пераважна плоская, на крайнім паўднёвым усходзе — Мінскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максімальная — 257,4 м (на поўдзень ад вёскі Хаценчыцы). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў складае 611 мм. Лясы (41 % тэрыторыі раёна) распаўсюджаныя паўсюдна, пераважаюць хваёвыя і яловыя. У межах раёна размяшчаецца частка нацыянальнага парку Нарачанскі. Найбуйнейшая рака — Вілія з прытокамі Нарач, Спорня, Сэрвач, Ілія, Белавароціца, Смердзія. У 1974 годзе побач з горадам пабудаванае самае вялікае вадасховішча ў краіне — Вілейскае, плошчай 63,3 км² і аб’ёмам 238 млн м³, з якога пачынаецца Вілейска-Мінская водная сістэма.

Гісторыя

Першы чалавек на тэрыторыі Вілейскага раёна з’явіўся ў 9 тысячагоддзі да н.э. Археалагічныя помнікі эпохі мезаліту — стаянкі, дзе знойдзены крэмневыя прылады працы, знаходзяцца каля вёсак Асташкава і Сосенка. Каля вёсак Камена, Кастыкі, Куранец, Нарач, Рабунь і інш, выяўлены помнікі 4-га — 2-га тыс. да н.э. У паўночнай частцы сучаснага раёна жылі плямёны кундскай культуры, якіх у пачатку 4-га тыс. да н.э. змянілі плямёны нарвскай культуры, а ў 3-м тыс. да н.э. — культуры баявых сякер. Каля вёсак Ваўкалатка, Вязынь, Кастыкі, Куранец, Літвінкі, Асташкава, Рабунь і інш. знойдзены паліраваныя сякеры і іншыя прылады працы, якія адносяцца да эпохі бронзы (3—2-е тыс. да н.э. — 7 ст. да н.э.) і якія належаць прадстаўнікам культуры шнуравай керамікі.

Помнікі ранняга жалезнага веку сведчаць аб засяленні раёна балцкімі плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. На гарадзішчы і паселішчы каля вёсак Арпа, Бязводнае, Баравыя, Галінова, Даўгінава, Малышкі, а таксама каля Вілейкі выяўлены рэшткі наземнага жылля слупавой канструкцыі, сляды вытворчасці жалеза. Тут знойдзены жалезныя сярпы, шылы, нажы, дзіды, пярсцёнкі, фібулы, бранзалеты і ляпны посуд.

Даследаванні паселішчаў Даўгінава, Сосенка, Гуркі сведчаць, што ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. на змену культуры штрыхаванай керамікі прыйшла банцараўская культура.

Пахавальнымі помнікамі славянскага крывіцка-дрыгавіцкага насельніцтва з’яўляюцца курганныя магільнікі VIII — XI стагоддзяў каля вёсак Галінова, Журыхі, Камена, Забор’е і інш. У раёне налічваецца больш за 20 курганных магільнікаў IX — XII стагоддзяў.

У X—XIII стагоддзях тэрыторыя раёна ўваходзіла ў Полацкае княства; з XIV ст. — У Вялікае Княства Літоўскае. Самае ранняе з выяўленых у пісьмовых крыніцах згадванняў Вілейкі датуецца 1460 годам.

У 1793 г. пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя раёна — у складзе Расійскай імперыі. 14 мая 1795 Вілейка атрымала статус горада — цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерні. 2 лютага 1796 г. зацверджаны герб павятовага горада. З 1842 па 1917 Вілейскі павет — у складзе Віленскай губерні. З 18 стагоддзя ў Іллі дзейнічала шкляная мануфактура — адна з найбуйнейшых на Беларусі. Каля Даўгінава ў 1823—1867 працавала суконная фабрыка.

У 1-ю сусветную вайну ў час ліквідацыі Свянцянскага прарыву 22—23 верасня 1915 праведзена Вілейская наступальная аперацыя расійскіх войскаў.

У снежні 1917 г. на тэрыторыі раёна ўстаноўлена Савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 года раён захоплены германскімі войскамі, у ліпені 1919 — ліпені 1920, а таксама з верасня 1920 — польскімі войскамі.

У 1921—1939 гг. — У складзе Польскай дзяржавы. У 1939 г. Вілейскі раён увайшоў у склад БССР.

З 4 снежня 1939 г. Вілейка — цэнтр вобласці да верасня 1944, затым у складзе Маладзечанскай, са студзеня 1960 — Мінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 25 чэрвеня 1941 па 2 ліпеня 1944 гг. раён захоплены фашыстамі, якія знішчылі больш за 15 тысяч мірных жыхароў, спалілі разам з насельніцтвам 5 вёсак; некаторыя з вёсак Хаценчыцкага с/с (Любча і Боркі) не адноўлены пасля вайны. Супраціўленне акупантам з ліпеня 1941 г. аказвала Вілейскае антыфашысцкае падполле. Дзейнічалі Вілейскі падпольны абкам партыі і камсамола, Іллянскі і Куранецкі падпольныя райкамы партыі і камсамола, Вілейскае партызанскае злучэнне, асобныя партызанскія атрады і брыгады. Становішча на франтах і ў тыле ворага асвятлялі падпольныя газеты «Партизанская правда», «Сялянская газета», «Народный мститель», «Молодёжная газета» і інш.

5 ліпеня 1946 года Куранецкі раён (13 сельсаветаў: Асіпавіцкі, Бараўцаўскі, Іжскі, Каловіцкі, Касцяневіцкі, Кузьміцкі, Куранецкі, Рабунскі, Рускасельскі, Рэчкаўскі, Талуцкі, Халапкоўскі, Чурлонскі) перайменаваны ў Вілейскі, цэнтр раёна перанесены ў горад Вілейка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Куранец, Талуцкі і Халапкоўскі сельсавет. 20 ліпеня 1957 года да раёна далучаны Альковіцкі, Вязынскі, Ільянскі, Карпавіцкі, Латыгальскі, Навагуцкі, Рэдзькавіцкі, Суднікоўскі, Хаценчыцкі сельсаветы скасаванага Ільянскага раёна. 6 верасня 1957 года скасаваны Карпавіцкі, Латыгальскі, Навагуцкі, Рэдзькавіцкі, Суднікоўскі, 18 мая 1959 года — Чурлонскі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Мінскай вобласці. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Ваўкалацкі, Даўгінаўскі, Жарскі, Мільчанскі сельсаветы скасаванага Крывіцкага раёна. 4 красавіка 1973 года скасаваны Ваўкалацкі сельсавет. 16 жніўня 1973 года Кузьміцкі сельсавет перайменаваны ў Журыхскі. 11 верасня 1975 года Бараўцаўскі сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 17 сакавіка 1977 года Мільчанскі сельсавет скасаваны. 28 ліпеня 1980 года Каловіцкі сельсавет перайменаваны ў Любанскі. 13 красавіка 1981 года скасаваны Журыхскі сельсавет, 16 снежня 1982 года — Рускасельскі сельсавет, 24 ліпеня 1995 года — Рэчкаўскі сельсавет. 1 снежня 1998 года горад Вілейка і Вілейскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года Жарскі сельсавет перайменаваны ў СцешыцкіРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года скасаваны Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы, Касцяневіцкі сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі, Рабунскі сельсавет — у КрывасельскіРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Памятныя і цікавыя мясціны Помнікі гісторыі. На тэрыторыі Вілейскага раёна знаходзіцца 314 помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага і мясцовага значэння. З іх: 198 гістарычных, 48 архітэктурных, у.т.л. 11 сядзібна-паркавых комплексаў, 49 археалагічных, 19 геалагічных.

Помнікі археалогіі. Гарадзішча ў вёсках Арпа, Баравыя, Галінова, Даўгінава (ранні жалезны век (VI—VII стст.), Задвор’е, Камена, Казлы, Малышкі (помнік культуры штрыхаванай керамікі), Рэчкі, Слабада, Сосенка, стаянкі ў вёсках Слабада і Суцькі, курганныя магільнікі ў вёсках Галінова, Журыхі, Забор’е, Зарэчча, Кастыкі (20 насыпаў), Каўшэвічы, Кучкі, Любоўшы, Малевічы, Млечкі, Папоўцы, Ручыца, Хаценчыцы, Помнік эпіграфікі — валун «Варацішын крыж» (XII ст.) у Камена.

Каштоўным помнікам археалогіі з’яўляецца курганны магільнік IX-XI стст. каля вёскі Камена. Акрамя сярэдневяковых славянскіх курганных пахаванняў тут захаваліся старадаўнія татарскія могілкі. Магільныя пліты з надпісамі, зробленымі арабскай вяззю, знаходзяцца ў сасонніку недалёка ад р. Вілія.

У Вілейскім раёне знаходзіцца мемарыял «Памяці зніклых вёсак» адкрыты 30 чэрвеня 2009 года. Памятны знак у гонар 150-годдзя экспедыцыі навукоўца графа Канстанціна Тышкевіча (скульптурная кампазіцыя «Вільяна»).http://vileyka.minsk-region.by/ru/tur_uslugi

Помнікі ахвярам рэпрэсій. Памятныя крыжы на месцы масавага расстрэлу вязняў Вілейскай турмы ў чэрвені 1941 года ля вёскі Касута.

Памятныя крыжы на меркаваным месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага, беларускага патрыёта, антысавецкага дзеяча ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі, усталяваны 1 верасня 2009 года Ушанавалі памяць Расціслава Лапіцкага // «Рэгіянальная газета». Крыжы неаднаразова знішчаліся невядомымі асобаміАтрыбуты памяці Лапіцкаму зніклі зноў // «Рэгіянальная газета». Адноўленыя.

Брацкая магіла (перапахаванне) ахвяр рэпрэсій на гарадскіх могілках Вілейкі «Лясныя» ля вёскі Снежкава.

Вайсковыя мемарыялы і помнікі.

Мемарыялы і вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны: расійскай арміі: у Вілейцы; ля вёсак Баравыя, Даўгінава, Жарсцвянка, Заброддзе, Камары, Лыцавічы, Мядзведзіна, Порса, Рускае Сяло, Шляпы. германскай арміі: ля вёскі Муляры, у аг. Даўгінава.

Мемарыялы і вайсковыя могілкі Польска-савецкай вайны: у Вілейцы, Даўгінаве, Куранцы. У гонар ахвяр Другой сусветнай вайны ўсталяваны шматлікія абеліскі і помнікі.

Культавыя збудаванні

У Вілейцы знаходзіцца неагатычны Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Свята-Марыінская і Свята-Ціханаўская цэрквы. У 2015 годзе пабудавана царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Роспісы ў Свята-Ціханоўскай царкве былі створаны мастаком Барысам Цітовічам.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць каталіцкія храмы ў Касцяневічах, Даўгінаве, Ільі, Альковічах, Сцешыцах, Вязыні, Лукаўцы.

Праваслаўныя цэрквы месцяцца ў Бараўцах, Бубнах, Вардамічах, Вязыні, Даўгінаве, Забалацці, Іжы, Ільі, Кастыках, Касуце, Куранцы, Латыгалі, Любані, Мільчы, Нарачы, Партызанскім, Рабуні, Ручыцы, Рэчках і Спягле.

Капліцы ў Забор’і, Заброддзі, Зацемені, Івашынавічах, Казлах, Кардоне, Касуце, Клесіне, Поні, Судніках. Налічваецца два дзесяткі прыдарожных капліц, найстарэйшыя (XVIII ст.) — у вёсцы Ручыца.

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння (геалагічныя): 1. Агаленне «Сінюха» 2. Агаленне «Вінцантова» 3. Агаленне «Папоўцы» 4. Пагоркі «Рэчкінскія» 5. Валун «Гомсін камень» 6. Валун «Вялікі камень мішуцкі» 7. Валун «Варацішын крыж» 8. Валун «Каменны вол кузьмічоўскі» 9. Валун «Любецкі» 10. Валуны «Каменныя валы» сцебярацкія 11. Валун «Вялікі камень дварэцкі»Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 19 марта 2007 г. № 25 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» // ПРАВО Законодательство Республики Беларусь

Заказнікі мясцовага значэння (водна-балотныя): 1. Гасцілава 2. Боркі 3. Калодкі 4. Бонда

Помнікі прыроды мясцовага значэння

Батанічныя: 1. Парк Лукавец 2. Парк Любань 3. Парк Асцюковічы 4. Урочышча Рэутка

Геалагічныя: 1. Вялікі камень дзядзіцкі 2. Вялікі камень івашынавіцкі 3. Вялікі камень лыцавіцкі 4. Вялікі камень падсосенскі 5. Вялікі камень рускасельскі 6. Кавянёўская катлавіна 7. Гара Міроткава 8. Гара Падвысокая

Гідралагічныя: 1. Крыніца «Святая вада» 2. Крыніца Стрэж

На тэрыторыі Вілейскага раёна месціцца частка тэрыторыі Нацыянальнага парка «Нарачанскі».

Турысцкія маршруты і экспедыцыі Распрацаваныя і дзейнічаюць некалькі турысцкіх маршрутаў.Убачыць касцёл, пабудаваны за залатую табакерку, і абняць адзін з самых вялікіх камянёў Вілейшчыны. Маршрут «Па даўгінаўскіх ваколіцах» // Рэгіянальная газета