Сямён Іванавіч Гальшанскі, мянушка «Лю́ты» (каля 1370 — ) — сын Івана Гальшанскага, актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне.
Біяграфія
Сын Івана Гальшанскага і Агрыпіны, дачкі вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча.
Упершыню з'яўляецца ў двух дакументах 1387 і 1388 гадоў сярод паручыцеляў перад Ягайлам за пэўнага Алехну Дзмітрыевіча (як «князь Сямён Іванавіч»).
У 1401 годзе разам з бацькам і братам Андрэем прынялі прысягу на вернасць каралю Уладзіславу II Ягайле і Кароне з іншымі літоўскімі баярамі, панамі.
Каля 1420 года быў намеснікам вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе, пасля яго смерці актыўна ўдзельнічаў у барацьбе Жыгімонта і Свідрыгайлы за ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім на баку першага.
27 верасня 1422 года падпісаў Мельнскі мір з Тэўтонскім ордэнам.
Уначы з 31 жніўня на 1 верасня 1432 года разам з Жыгімонтам Кейстутавічам, Алелькам Уладзіміравічам, Янам Гаштольдам і іншымі літоўска-рускімі вяльможамі здзейсніў замах на князя Свідрыгайлу Альгердавіча ў Ашмянах. Гэтая змова была зроблена на карысць Жыгімонта.
Верагодна, у жніўні 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне ў Віцебску.
Сям’я
Жонку Сямёна Гальшанскага звалі Марыя. Меў з ёю 6 сыноў: Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і дачку Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага).
Радавод
Літаратура Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. Puzyna J. O poczodzeniu kniazia Fedka Nieświskiego. Miesiecznik Heraldiczny. 1911. № 5-6.
Gertruda Małaczyńska. Holszański Szymon (Semen) h. Hippocentaurus (zm. 1433) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961.— Tom IX/4, zeszyt 43.— S. 590—591.
Сямён Іванавіч Катэгорыя:Прыхільнікі Жыгімонта Кейстутавіча