Маргва́ — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 36 км, плошча вадазбору 159 км². Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Стураўшчына. Вадазбор у межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Панфілаўшчына. Даліна ракі пераважна трапецападобная. Пойма двухбаковая. На працягу каля 26 км рэчышча Маргвы каналізаванае.
У басейне ракі азёры Гулідаўскае, Царкавішча. Прытокі Маргвы — ручай і пратока з возера ЦаркавішчаОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» .
Каля ракі населеныя пункты Альховікі, Канстанцінава, Верхняе, Ракаўцы, Гатоўкі, Мосар, Хоцькі і інш.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзісны