Іван Бахар (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 29 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне матча супраць брэсцкага «Дынама» (5:2) і стаўшы такім чынам наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі 2014.

У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль мінчан, толькі эпізадычна з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Бахар разам з іншымі маладымі ігракамі стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу. Нярэдка выхадзіў у стартавым складзе мінчан, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага паўабаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам. У сезоне 2018 стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сакавіку 2019 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Мінскам». У сезоне 2019 працягваў трывала гуляць у стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У снежні 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама», дзе таксама замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе шмат адсутнічаў з-за траўмы, у 2022 годзе вярнуў месца ў аснове, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2022 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы. Па выніках сезона 2022/23 «Хапаэль Ірані» страціў месца ў элітным дывізіёне, і ў маі 2023 года нападнік паведаміў, што пакідае клуб.

З чэрвеня 2023 года стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і ў ліпені падпісаў кантракт з клубам. У снежні 2023 года перайшоў у тульскі «Арсенал». У чэрвені 2024 года вярнуўся ў «Дынама».

Міжнародная кар’ера У 2014—2015 выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17), якой дапамог выйсці ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы.

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. На наступны год у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы забіў вырашальны гол у матчы супраць Балгарыі (1:0), які дапамог беларусам выйсці ў элітны раўнд.

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). Стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.

6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 Д1 Мінск 1 0 2015 Д1 Мінск 2 0 2016 Д1 Мінск 1 0 2017 Д1 Мінск 23 2 2018 Д1 Мінск 25 5 2019 Д1 Мінск 29 7 2020 Д1 Дынама 29 7 2021 Д1 Дынама 18 4 2022 Д1 Дынама 30 11 2022/23 (2) Д1 Хапаэль Ірані 14 2 2023 (2) Д1 Дынама 14 5 2023/24 (2) Д2 Арсенал 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Ірані Кір’ят-Шмана Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула