Ягор Клімянчук (нар. , , Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста».

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Андрэй Юр’евіч Максіменка. Пасля завяршэння навучання папоўніў шэрагі клубнай каманды «Металурга» да 19 гадоў.

7 лістапада 2014 года ў выязным матчы супраць луганскай «Зары» дэбютаваў у моладзевай камандзе «металургаў». 30 мая 2015 года, у апошнім туры чэмпіянату Украіны 2014/15, дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Прэм’ер-лігі супраць кіеўскага «Дынама», замяніўшы ў другім тайме яшчэ аднаго дэбютанта Рамана Папова.

У снежні 2015 года Ягор разам з іншымі ігракамі пакінуў «Металург» у сувязі з пачаткам працэсу ліквідацыі клуба. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Сяргеем Кулінічам прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантрактУкраинцы Егор Клименчук и Сергей Кулинич подписали контракты с "Минском". football.by.. Правёў за асноўны склад «Мінска» 4 матчы ў чэмпіянаце і 1 у Кубку Беларусі, з чэрвеня стаў у асноўным гуляць за дубль. 7 ліпеня 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў разарваныКлименчук покинул «Минск». by.tribuna.com., і неўзабаве Ягор далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе таксама не здолеў замацавацца ў аснове і стаў выступаць за дубль. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Нафтан»Степанов, Клименчук и еще два футболиста покинут «Нафтан». by.tribuna.com..

У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Колас» (Каваліўка) з Першай лігі УкраіныКолос вернул из Беларуси воспитанника запорожского Металлурга. ua-football.com.. У сезоне 2017/18 не з’яўляўся на полі за «Колас», і ў лютым 2018 года перайшоў у «Авангард» з Краматорска. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў краматорскі клуб.

У студзені 2019 года перайшоў у данецкі «Алімпік», які пакінуў у снежні таго ж года. У лютым 2020 года далучыўся да «Львова», а ў студзені 2021 года перабраўся ў армянскі клуб «Арарат-Арменія». Пакінуў каманду ў чэрвені 2022 года. У верасні 2022 года стаў іграком харкаўскага «Металіста».

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2021/22

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Каваліўка Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат-Арменія Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў