Лондан () — горад у Канадзе, размешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыа ўздоўж Квебек-Віндсарскага калідора. Лондан знаходзіцца на развілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта і Дэтройтам, што знаходзіцца ў амерыканскім штаце Мічыган. Лонданскі Сіці з'яўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсекс.
Лондан быў заснаваны еўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Петэрам ХэгерманамSt-Denis, Guy (1985). Byron:Pioneer Days in Westminster Township. Crinklaw Press. pp. 21-22. ISBN 0-919939-10-4. і стала адной з вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лондан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыа, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія з невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна развіваюцца такія галіны, як адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасць.
Гісторыя На месцы горада ў Сярэднявеччы размяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генерал-лейтэнант Джон Грэйвс Сімка абраў гэта месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губернатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.
Упершыню Лондан быў заселены еўрапейцамі ў 1801—1804 гадах, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар знішчыў вялікую частку паселішча, аднак у 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лондан, атрымаў статус горада. Пасля Лондан разросся, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыа.
У мінулым для таго, каб патрапіць у Лондан, ізаляваны ад больш населенай часткі правінцыі, трэба было прайсці праз густы лес, за што Лондан, атрымаў мянушку «Ляснога горада».
Насельніцтва Насельніцтва складаецца на 48,2 % з мужчын і на 51,8 % — з жанчын. Большасць насельніцтва складаюць нашчадкі выхадцаў з Брытанскіх астравоў, далей ідуць немцы, франкаканадцы, галандцы, італьянцы, палякі, партугальцы, украінцы, індзейцы.
Клімат
Эканоміка Эканоміка Лондана развіваецца за кошт вытворчасці лакаматываў, бранятэхнікі, страхавання і інфармацыйных тэхналогій. Адукацыя і навука Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт
Вядомыя асобы Рэйчэл Мак-Адамс, актрыса Горад-пабрацім Нанкін, Кітай
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Антарыа