Карыбская біягеаграфічная вобласць — біягеаграфічная вобласць, якая уваходзіць у біягеаграфічнае царства Неагею. Займае Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, Пуэрта-Рыка, Ямайка), Багамскія, Малыя Антыльскія астравы, Трынідад.
Флора прадстаўлена пераважна трапічнымі лясамі, ёсць і іншыя фармацыі расліннасці. Фаўна тыповая для астравоў. Наземных млекакормячых мала (6 родаў). Эндэмічнае сямейства з 2 відамі. З грызуноў нутрыевыя і . Трапляюцца астраўны апосум і янот. Многа рукакрылых (24 роды, з іх 4 эндэмічныя): (14 родаў), , , , і інш. У арнітафаўне 150 родаў, з іх 38 эндэмічных, у т.л. сямейства (пляскатадзюбы) з атрада ракшападобных. Сярод калібры, , зязюль, тыранаў і інш. каля 25 % эндэмікаў. Найбольш эндэмікаў на Ямайцы. Сярод паўзуноў некалькі відаў чарапах, 2 віды кракадзілаў (адзін эндэмічны на Кубе), шматлікія яшчаркі (22 роды, з іх 7 эндэмічных, у тым ліку рыючыя ), змеі (19 родаў з 4 эндэмічнымі відамі). З амфібій трапляюцца жабы (5 родаў, у тым ліку квакшы, паўднёваамерынскія і — эндэмікі Кубы). Сярод прэснаводных рыб — (на Кубе), , жывародныя і яйцародныя (на Гаіці і Кубе), . Разнастайнасць насякомых невялікая. Шмат наземных малюскаў, паходжанне якіх мае сувязі з афрыканскімі і азіяцкімі відамі.
Натуральныя ландшафты вобласці моцна парушаны дзейнасцю чалавека, таму многія віды жывёл зніклі або на мяжы знікнення.
Літаратура
Катэгорыя:Неатропіка Катэгорыя:Карыбы