«Вольнае Глыбокае» — рэгіянальная беларуская штотыднёвая газета, выходзіла з 1994 да 2021 года ў Глыбокім на беларускай і рускай мовах.
Першапачаткова газета выходзіла як орган Глыбоцкай суполкі БНФ. Галоўны рэдактар і выдавец Уладзімір Скрабатун, вядомы глыбоцкі краязнаўца і дзеяч.
Газета асвятляла культурныя падзеі Глыбоцкага краю, друкавала навіны, шмат увагі прысвячала мясцоваму краязнаўству. Уваходзіць у склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».
Гісторыя Апошні нумар выйшаў у снежні 2020 года. Выданне закрылася з-за фінансавых цяжкасцей.
Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў: Валянціна Сысоя з газеты «Вечерний Бобруйск», Анатоля Санаценкі з партала Babruisk.info, Уладзіміра Скрабатуна з газеты «Вольнае Глыбокае» і Галіны Буднай з газеты «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».
Крыніцы
Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1994 годзе Катэгорыя:Штотыднёвыя газеты Катэгорыя:Культура Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Аб’яднаныя Масмедыі Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2020 годзе