«Дагавор зліцця» (ці Брусельскі дагаворБрусельскі дагавор (Еўрапейская гісторыя 1965-93) — Брытанская Анлайн Энцыклапедыя) — еўрапейскі дагавор, які аб’яднаў органы Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі і Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) у адзіную арганізацыйную структуру.

Дагавор быў падпісаны ў Бруселі 8 красавіка 1965 года і набыў моц 1 ліпеня 1967 года. У ім пазначаецца, што Камісія ЕЭС і Савет ЕЭС павінны замяніць Камісію і Савет Еўратама, а таксама Вярхоўны орган і Савет Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі. Хоць кожны орган заставаўся юрыдычна незалежным, з’явіліся агульныя інстытуты (да гэтага дагавора ўжо была агульная Парламенцкая Асамблея і Суд), усё разам было вядома як Еўрапейскія супольнасці. Гэты дагавор разглядаецца некаторымі як рэальны пачатак існавання сучаснага Еўрапейскага саюза.

Гэты дагавор быў ануляваны Амстэрдамскім дагаворам, падпісаным у 1997 годзе:

Гл. таксама Рымскі дагавор Амстэрдамскі дагавор Лісабонская дамова

Спасылкі Дамова зліцця Еўрапейскі Навігатар

Катэгорыя:Дагаворы Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Гісторыя Еўрапейскага саюза