«Палача́нін» — беларускае выдавецкае таварыства, якое існавала ў 1910 годзе ў Вільні. Выдала ў друкарні Марціна Кухты зборнік гумарыстычных вершаў Альберта Паўловіча «Снапок» (1910) і паэму Тараса Шаўчэнкі «Кацярына» (1911) у перакладзе Хведара Чарнышэвіча (рэдактар перакладу — Янка Купала)С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 219.. Вокладку паэмы ўпрыгожвае малюнак на ўзор слуцкага пояса.
Літаратура «Палачанін» // — С. 541.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:1910 год у Вільні