Брацянка — курганны могільнік X—XI стст. дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні, што звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў. Сярод знаходак жалезныя нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем старажытнага Навагрудка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дрыгавічы Катэгорыя:Брацянка Катэгорыя:З’явіліся ў X стагоддзі Катэгорыя:Курганныя могільнікі Навагрудскага раёна