Эпоха заваявання радзімы на Дунаі — перыяд гісторыі венгерскага народа, калі мадзьяры ў канцы IX стагоддзя перасяліліся з Паўночнага Прычарнамор’я ў Сярэднедунайскую нізіну.

Гісторыя Радзімай венгерскіх плямёнаў, паўкачэўнікаў-жывёлагадоўцаў, сучасныя даследчыкі лічаць вобласці на ўсход ад Урала.

У I тысячагоддзі нашай эры яны перасяліліся, як мяркуецца, у басейн Камы, а пасля, у прычарнаморскія і прыазоўскія стэпы, дзе доўгі час знаходзіліся пад уладай хазараў.

У 895—896 гадах старажытнавенгерская канфедэрацыя плямёнаў на чале з Арпадам і Курсанам перайшла Карпаты і заняла землі ў басейне Сярэдняга Дуная (т. зв. «здабыццё радзімы»), дзе адбыўся пераход да аселага ладу жыцця і земляробства.

У пачатку XI стагоддзя паўстала Венгерскае каралеўства, тады ж было прынята каталіцтваBartha A. (1988): A magyar nép őstörténete. Akadémiai Kiadó, Budapest..

Крыніцы

Катэгорыя:Венгры Катэгорыя:Угры Катэгорыя:Гісторыя Венгрыі