А́рмін Ва́мберы, сапраўднае імя Ге́рман Ба́мбергер (, ; , Сердагелі, Венгрыя, цяпер г. Дунайска-Стрэда, Славакія — , ) — венгерскі мовазнавец-цюрколаг, этнограф, даследчык Цэнтральнай Азіі.
Біяграфія У 1857—1863 гг. у Канстанцінопалі (Стамбул). У 1863—1864 гг. пад выглядам дэрвіша зрабіў падарожжа з Персіі (Ірана) у Хіву, Бухару, Самарканд і Герат (Афганістан). З 1865 года прафесар усходніх моў Будапешцкага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Апісанне падарожжа — важная крыніца звестак па геаграфіі, эканоміцы, гісторыі, грамадскіх адносінах, побыце і культуры народаў Сярэдняй Азіі другой палове XIX ст. Вамберы пакінуў навуковыя працы па чагатайскай, уйгурскай, цюркска-татарскіх, угра-фінскіх і іншых мовах.
Цікавыя факты Рэлігіязнавец Джон Гордан Мелтан адзначае, што Вамберы быў добра знаёмы з Брэмам Стокерам, кансультаваў яго па гісторыі і этнаграфіі Трансільваніі, і верагодна стаў правобразам прафесара Абрахама Ван Хельсінга ў яго знакамітым рамане «Дракула» (1897)Дж. Гордон Мелтон Энциклопедия вампиров, Глава 3, Ван Хельсинг. — : Феникс, 1998 год — 639 с. — ISBN 5-222-00405-8.
Літаратура Вамберы Армін.
Спасылкі
Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Вучоныя Венгрыі Катэгорыя:Падарожнікі Венгрыі Катэгорыя:Постаці венгерскага ўсходазнаўства Катэгорыя:Падарожнікі ў Персію Катэгорыя:Даследчыкі Азіі Катэгорыя:Гісторыкі Венгрыі