Інстыгатар вялікі літоўскі () — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Выконваў функцыі галоўнага пракурора дзяржавы.
У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з 17 стагоддзя меў намеснікам віцэ-інстыгатара. З 18 стагоддзя дыгнітарскі ўрад.
Выступаў па ўсіх справах, не акрэсленых у праве, уносіў скаргі пра здраду дзяржаве і абразу маястату вялікага князя. Пільнаваў даходы са сталовых маёнткаў вялікага князя, уносіў скаргі супраць ураднікаў па гаспадарчых справах. Засядаў у задворным асэсарскім судзе (з правам дарадчага голасу) і рэфэрэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру.
На сойме 1775 віцэ-інстыгатары былі параўнаны з інстыгатарамі, якіх пасля гэтага было двое.
Інстыгатарамі вялікімі літоўскімі былі: Мальхэр Камінскі (Каменскі) (26.7.1586 — 1604) Мікалай Пжэлеўскі (Пузэлеўскі) (24.4.1604 — ?) Якуб Залескі (? — 1623 — ?) Хрызастом Валадкевіч (11.3.1626 — 1633) Юры Драслаўскі (21.3.1633 — ?) Стэфан Хжанстоўскі (1638—1647) Самуэль Камароўскі (1647 — ?) Крыштаф Казімір Уніхоўскі (1649—1659(?)) Вінцэнт Орда (22.3.1659 — 1665) Ян Замбжыцкі (1666—1670) Сымон Казімер Куровіч-Забістойскі (2.1679 — 1692) Дыянісі Рамановіч (6.1692 — ?) Станіслаў Руткевіч (1696—1711) Ян Францкевіч (25.12.1711 — 1713) Казімір Крулікоўскі (16.2.1713 — 1731) Міхал Вішнеўскі (16.2.1731 — 1732) Станіслаў Антоні Бужынскі (25.4.1734 — 8.5.1750) Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (9.5.1750 — 1761) (9.5.1761 — 1765) Адам Хмара (9.12.1765 — 10.3.1779) Антоні Бажэнцкі (1775—1782) Яўстах Юзэф Храпавіцкі (1779—1783) Рафал Слізень (29.1.1782 —) Юзаф Храпавіцкі (6.13.1783 — 1792) Францішак Вайніловіч (1794 — )
Гл. таксама Віцэ-інстыгатар вялікі літоўскі
Літаратура
Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага *